ТОП-темы

Мясціны памяці

16:47, 27 июня 2018
Музеі Брэсцкай крэпасці і Севастопаля абмяняліся выставамі
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адкрылася выстава “Бессмяротны горад нашай славы” з фондаў дзяржаўнага Музея гераічнай абароны і вызвалення Севастопаля. Экспазіцыя прысвечана абароне Севастопаля ў 1941—1942 гадах і складаецца з больш як 50 фатаграфій. На іх паказаны баявыя дзеянні на гэтым участку фронту Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іх удзельнікі — ваенныя лётчыкі, маракі, пехацінцы, мірнае насельніцтва. Частка экспазіцыі прысвечана непасрэдна гораду марской славы Расіі. Наведнікі могуць убачыць, як выглядалі пэўныя будынкі, вуліцы Севастопаля пры яго вызваленні ў 1944 годзе і якія яны сёння. А ў Севастопалі працуе фотадакументальная выстава з фондаў Музея абароны крэпасці. У перасовачнай экспазіцыі “Брэсцкая крэпасць. Дарогамі памяці” звыш 270 фатаграфій і дакументаў. Гэта своеасаблівы музей у мініяцюры, які ахоплівае ўсю 180-гадовую гісторыю Брэсцкай крэпасці: з моманту яе стварэння да нашых дзён. Але, безумоўна, цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае тэма абароны цытадэлі над Бугам. 

У чэрвені 1941 года як Брэст, так і Севастопаль аказаліся на вастрыі ўдару ворага і аднымі з першых зведалі напад. Яны не толькі выстаялі, але і прадэманстравалі ўзоры стойкасці і мужнасці, за што былі ўдастоены ганаровых званняў “горад-герой” і “крэпасць-герой”.

Дарэчы, у Беларускім гісторыка-мастацкім музеі-дыяраме “Курская бітва. Белгародскі напрамак” экспануецца выстава “Брэсцкая крэпасць. Цытадэль памяці”. Сярод экспанатаў дакументы, асабістыя рэчы абаронцаў, прадметы, знойдзеныя пры раскопках руін крэпасці.

Голас Радзімы № 24 (3576), чацвер, 28 чэрвеня, 2018 у PDF

Виктория ПОПОВА
Виктория ПОПОВА
Качай, Паша, качай
Вадим ЕЛФИМОВ
Вадим ЕЛФИМОВ
Исходные данные