«Мы змаглі стварыць закончаны цыкл перапрацоўкі малака»

Верхнядзвінскі масласырзавод першым у рэспубліцы атрымаў еўрапейскія сертыфікаты якасці і бяспекі. Гэта дазволіла пашырыць экспартны рынак. Звыш 65 працэнтаў сыроў прадаецца за межы рэспублікі. Асноўныя пакупнікі — Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан. Вядуцца перагаворы на пастаўку верхнядзвінскай прадукцыі на рынкі Ізраіля, ЗША, Азербайджана.

Як на Верхнядзвінскім масласырзаводзе шукаюць новыя крыніцы напаўнення валютнага рахунку.

Верхнядзвінскі масласырзавод першым у рэспубліцы атрымаў еўрапейскія сертыфікаты якасці і бяспекі. Гэта дазволіла пашырыць экспартны рынак. Звыш 65 працэнтаў сыроў прадаецца за межы рэспублікі. Асноўныя пакупнікі — Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан. Вядуцца перагаворы на пастаўку верхнядзвінскай прадукцыі на рынкі Ізраіля, ЗША, Азербайджана.

Два гады назад на заводзе ўзведзены новы цэх па вытворчасці сыроў, дзе ўсталявана аўстрыйскае абсталяванне «Берч-Ласка». Увесь працэс выпуску прадукцыі ўяўляе сабой адзіны закрыты комплекс ад сістэм абезжалезвання да ачышчальных збудаванняў і асабістай кацельні. Еўрапейскі выгляд маюць усе памяшканні завода.

Рашэнне будаваць такі цэх менавіта ў Верхнядзвінску было прынята не выпадкова. Завод размешчаны ў экалагічна чыстай зоне. Больш за тое, працаваць сучасная тэхналагічная лінія можа толькі з малаком бездакорнай якасці. А дзякуючы праведзенаму перааснашчэнню малочнатаварных ферм, вытворчасць малака гатунку «экстра» ў раёне павялічылася ўтрая. Завод атрымлівае экалагічна чыстае і якаснае малако ад 14 гаспадарак раёна. Заключаны дагаворы з двума індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія збіраюць малако ад насельніцтва. За сыравінай з іх боку наладжаны жорсткі кантроль: малаказборшчыкі забяспечаны неабходным абсталяваннем, якое дае папярэдняе заключэнне аб якасці сыравіны.

Магутнасці завода немалыя, і трэба іх максімальна загружаць. За суткі перапрацоўваецца да 165 тон сыравіны, з якой атрымліваецца 16,5 тоны сыру — удвая больш, чым да мадэрнізацыі вытворчасці. Увогуле, сыры займаюць каля 70 працэнтаў у структуры прадукцыі, 30 працэнтаў — масла.

З 2006 года прадукцыя выпускаецца пад маркай «Ян-сыродел». Сёння завод прапаноўвае 22 віды сыроў, таварных пазіцый якіх значна больш (вакуум, нарэзка і інш.) Ужо сталі папулярнымі «Российский молодой», «Голландский», «Буковинский», «Эдамер», «Монастырский». Прадпрыемства хутка рэагуе на патрабаванні рынку — на прылаўках з’явіліся канкурэнтаздольныя «Пармезан», «Верхнедвинский Био» і «Легкий», «Монарх», «Стародвинский». Да таго ж тэхнолагі прадпрыемства пастаянна працуюць над пашырэннем асартыменту. Ужо знайшлі сваіх пакупнікоў сыры «Голландский новый молодой», «Российский новый молодой» і «Российский выдержанный».

Асаблівая ўвага ўдзяляецца эфектыўнасці выкарыстання сыравіннай базы і глыбіні перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі. Калі раней сыроватка толькі ў невялікай колькасці ішла на корм жывёле, а часцей проста вылівалася, то зараз яна ператворыцца ў сухую прадукцыю, якую можна выкарыстаць пры вытворчасці дзіцячага харчавання, марожанага, хлебабулачных вырабаў, у фармацыі. Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву цэха для перапрацоўкі сыроваткі магутнасцю 200 тон за суткі. На сённяшні дзень праводзяцца пробныя пуска-наладачныя работы.

— Мы змаглі стварыць закончаны цыкл перапрацоўкі малака, — паведаміў дырэктар завода Пётр Лаўрынаў. — Першая пробная партыя сухой сыроваткі ўжо атрымана. Гэта высокарэнтабельны, экспартна арыентаваны прадукт, які бу- дзе прыносіць мінімум 20 працэнтаў рэнтабельнасці і «жывую» валюту. Вядомыя еўрапейскія кампаніі ўжо заявілі аб сваім намеры на дыстрыб’юцыю прадукту. У гэтым годзе плануем вырабіць першую тысячу тон сухой сыроваткі, што павінна даць дадаткова таварнай прадукцыі на 26 млрд. рублёў, а прыбытку ад рэалізацыі — 6 мільярдаў. Да 2013 года выпуск сыроваткі будзе павялічаны ўдвая.

На снимках: Дырэктар прадпрыемства Пётр ЛАЎРЭНАЎ і майстар участка па перапрацоўцы сыроваткі Наталля КАШЧЭЕВА.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ

Фота Валерыя САЛАЎЁВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter