Музыка лечыць

Дыпламант лонданскай Каралеўскай акадэміі музыкі пачынае сёння дабрачынны тур з канцэртамі па дзіцячых дамахРасціслава Крымера на радзіме ведаюць як дырыжора, мастацкага кіраў-ніка і сустаршыню Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Хаця піяністу ўсяго 29 год, але ў свой век ён імкнецца не толькі да творчых вышыняў.

Са слоў Расціслава Алегавіча, ён даўно думаў, які ўклад як грамадзянін можа зрабіць у адзначэнне Года роднай зямлі. Ідэю дабрачынных канцэртаў у розных рэгіёнах краіны падтрымала Міністэрства культуры. І ўчора Крымер пачаў сваё музычнае падарожжа па Беларусі. Ён выступае ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, школах мастацтваў: 5 мая — у Вілейцы, 8-га — у Кобрыне, 12-га — у Магілёве, 13-га — у Гродне, 14-га — у Гомелі, 15-га — у Віцебскім раёне.
Спадар Расціслаў плануе па заканчэнні сваіх незвычайных гастроляў прапанаваць арганізатарам фестывалю Юрыя Башмета зладзіць вялікую дабрачынную акцыю і грошы, сабраныя ад выступаў калег, накіраваць на набыццё патрэбнай апаратуры для аднаго з дзіцячых прытулкаў. Але фестываль адбудзецца толькі восенню. А сёння важна, упэўнены піяніст, што дзеці адчуваюць: пра іх помняць. Дый музыка, кажуць, сама па сабе лечыць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter