Варганы раньше можно было услышать и на танцах, и во время обрядов

Музычная падкова

Яшчэ зусім нядаўна ў вёсках былі распаўсюджаны арыгінальныя музычныя інструменты пад назвай «варганы». Як піша аўтар выдання «На чым іграе музыка» Надзея Дзямідава, яны падобны да падковы, да якой прымацавана невялікая металічная пласціна. Падчас ігры канцы асновы такога інструмента бяруцца ў рот, а язычок прыводзіцца ў рух пры дапамозе пальца. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон, са зменай артыкуля­цыі вуснаў атрымлі­ваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі.


Варган вядомы ў многіх народаў. Украінцы называюць гэты інструмент «дрымба», сербы і харваты — «дромбула», немцы — «майльтромпель», якуты — «хамуз». У беларусаў, акрамя «варгана», існуе таксама назва «варганіца». Як адзначаюць музычныя эксперты, беларускі інструмент вылучаецца сваёй самабытнасцю — яго спеў можна нават на слых адрозніць ад галасоў шматлікіх «сваякоў».


На тэрыторыі нашай краіны варган выкарыстоўваўся як сольны і ансамблевы інструмент. Найчасцей яго можна было пачуць на танцах, пры правядзенні абрадаў і шэрагу іншых мерапрыемстваў. Сёння варган сустракаецца рэдка. Пачуць яго можна хіба падчас выступленняў гуртоў сярэдневяковай музыкі і фолк-калектываў. Аднак любы чалавек можа навучыцца іграць на ім — было б жаданне ды варган пад рукой. Дарэчы, і ў наш час ёсць майстры, якія займаюцца вырабам аўтарскіх варганаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter