Музей на... крыльцах матылька

МОЙ герой — Артур ВІЛЬНЕЎСКІ — жыве ў адной з самых аддаленых вёсак Бялыніччыны — Глыбокім Бродзе. Размясцілася яна сярод запаведных лясоў на тэрыторыі Запольскага сельсавета.

Па компасе госці знаходзяць адмысловага гаспадара...

МОЙ герой — Артур ВІЛЬНЕЎСКІ — жыве ў адной з самых аддаленых вёсак Бялыніччыны — Глыбокім Бродзе. Размясцілася яна сярод запаведных лясоў на тэрыторыі Запольскага сельсавета.

Мусіць, менавіта навакольная прырода падказала Артуру Емяльянавічу стварыць у сваёй хаце музей флоры і фаўны. Матэрыял для экспанатаў ледзь не штодзень прыносяць аднавяскоўцы. Зараз у доме-музеі выстаўлена амаль тысяча экспанатаў, сярод якіх — пудзілы дзікоў, ваўкоў, ліс і зайцоў, вожыкаў, ястрабаў і перапёлак — усяго і не пералічыць. Але асаблівы гонар гаспадара хаты — унікальная калекцыя матылькоў, налічвае больш за сто відаў! Ад звычайных лімонніцы і капусніцы да махаона, рапейніцы, адмірала, перламутраўкі, шашаніцы, бялянкі і іншых.

— Некалькі калекцый са свайго музея я падарыў мясцовым школам. Няхай дзеці на наглядных прыкладах вывучаюць родны край! — лічыць Артур Вільнеўскі. — Шмат экспанатаў адсюль разышліся і па прыватных калекцыях.

Адкуль такое захапленне? Артур Емяльянавіч скончыў дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, мае педагагічную і ветэрынарную адукацыю. Працаваў настаўнікам у мясцовай васьмігодцы, потым — галоўным ветурачом гаспадаркі, цяпер — на заслужаным адпачынку. Ды ўсё роўна жыхары навакольных вёсак, якія трымаюць хатнюю жывёлу, амаль штодзень турбуюць Артура Емяльянавіча, і ён нікому не адмаўляе ў дапамозе. Пры ўваходзе ў дом-музей вывешаны адмысловы папяровы компас са стрэлкай, якая паказвае дакладнае месцазнаходжанне гаспадара — гэта або якаясь з дзесяці пазначаных вёсак, або, што найбольш прыемна наведвальнікам, лаканічнае слова — дома...

Васіль ДЗЕРАВЯШКА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter