Музам хораша разам

На Днях культуры Беларусі ў Літве былі прадстаўлены лепшыя ўзоры айчыннага мастацтва розных кірункаўПравядзенне Дзён культуры, а раней і літаратуры ў суседзяў — даўняя традыцыя беларуска-літоўскіх зносін, яшчэ з савецкіх часоў. Відаць, прыцягненне творчых душ абумоўлена і колішнім сумесным бытаваннем народаў у складзе магутнага Вялікага Княства Літоўскага, агульнымі родавымі каранямі шэрагу творцаў абедзвюх постсавецкіх краін. Сёлетнія ж імпрэзы, пэўна, найбольш маштабная культурная акцыя Беларусі ў Літве. Тое адзначаў і міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю. Нагадаем, два гады таму была падпісана ў Мінску праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Літвы, і цяпер кантакты пашыраюцца.
На Днях культуры Беларусі ў Літве былі прадстаўлены лепшыя ўзоры айчыннага мастацтва розных кірункаў
Правядзенне Дзён культуры, а раней і літаратуры ў суседзяў — даўняя традыцыя беларуска-літоўскіх зносін, яшчэ з савецкіх часоў. Відаць, прыцягненне творчых душ абумоўлена і колішнім сумесным бытаваннем народаў у складзе магутнага Вялікага Княства Літоўскага, агульнымі родавымі каранямі шэрагу творцаў абедзвюх постсавецкіх краін. Сёлетнія ж імпрэзы, пэўна, найбольш маштабная культурная акцыя Беларусі ў Літве. Тое адзначаў і міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю. Нагадаем, два гады таму была падпісана ў Мінску праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Літвы, і цяпер кантакты пашыраюцца.
Дні культуры Беларусі ладзіла беларускае пасольствам у Літве сумесна з Міністэрствам культуры, Мінскім гарвыканкамам і Магілёўскім аблвыканкамам. Чым парадавалі беларусы суседзяў, сярод якіх нямала і суайчыннікаў? На пачатку ў Нацыянальнай філармоніі Літвы прайшоў канцэрт Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Аляксандра Анісімава. Гучала музыка беларускага класіка Дзмітрыя Смольскага. У публічнай Бібліятэцы імя А. Міцкевіча адкрылася экспазіцыя “Янка Купала і Літва”: яе падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Не сакрэт, што ў Вільні, дзе раней выдавалася газета “Наша Ніва”, сталеў талент народнага паэта. Былі і розныя іншыя канцэрты, сустрэчы, імпрэзы. Усяго ў Днях культуры ўдзельнічала каля 650 артыстаў з Беларусі. “У Літве будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры беларускага мастацтва розных напрамкаў”, — гаварыў пад час цырымоніі адкрыцця Дзён міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Ён падкрэсліў, што правядзенне святаў — даўняя традыцыя, важная частка стасункаў краін, у якіх ёсць агульная культурная і гістарычная спадчына.
Завяршаліся Дні культуры Беларусі ў Літве спектаклем “Бахчысарайскі фантан” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter