Месца для сустрэч

Пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур будуць працаваць курсы для тых, хто жадае вывучаць іўрытПра гэта гаварылася пад час сустрэчы кіраўніка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіла Рыбакова і дырэктара Ізраільскага культурнага цэнтра ў Беларусі Вольгі Паляшчук. Цяпер у памяшканнях РЦНК ёсць месца для работы нядзельных школ, рэпетыцый творчых гуртоў розных этнасуполак.
Пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур будуць працаваць курсы для тых, хто жадае вывучаць іўрыт
Пра гэта гаварылася пад час сустрэчы кіраўніка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіла Рыбакова і дырэктара Ізраільскага культурнага цэнтра ў Беларусі Вольгі Паляшчук. Цяпер у памяшканнях РЦНК ёсць месца для работы нядзельных школ, рэпетыцый творчых гуртоў розных этнасуполак. З удзелам і пры дапамозе супрацоўнікаў цэнтра летась праведзены дзясяткі імпрэз. Памяшканні па вуліцы Чычэрына, 19, непадалёк ад Вялікага тэатра оперы і балета, — важная пляцоўка для міжкультурнага дыялогу прадстаўнікоў усіх народаў, што жывуць у Беларусі. Міхаіл Рыбакоў паказаў госці створаны пяць гадоў таму на мінскай тэлестудыі “Брэндстар” фільм “Шэсць стагоддзяў на беларускай зямлі” — пра гісторыю і сучаснае жыццё беларускай яўрэйскай абшчыны.
Ізраільскі культурны цэнтр у Беларусі разгарнуў работу з 1996 года, ён арганізуе папулярныя курсы сучаснага іўрыта для ўсіх жадаючых. Паводле папярэдняй дамоўленасці М.Рыбакова і В. Паляшчук, групы іўрыта цяпер змогуць працаваць і ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Субяседнікі згадалі такі факт: Элізер Бен-Іегуда, “бацька сучаснага іўрыта”, нарадзіўся ў 1858 годзе ў вёсцы Лужкі Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебшчыны). Яго бюст устаноўлены летась пад час Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім у гарадскім скверы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter