Мелодыі святла і дабрыні

Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” аб’ядноўвае людзей, якія ў паўсядзённым жыцці спрабуюць не забывацца пра высокі сэнс быццяІніцыятыва творчага духоўнага форуму ў Магілёве належыць тагачаснаму пробашчу магілёўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай панны Марыі, цяпер біскупу Віцебскаму Уладзіславу Бліну. Назва фэста — з верша Наталлі Арсенневай “Магутны Божа”, які ў спалучэнні з узвышанай музыкай кампазітара Міколы Равенскага стаў сапраўдным духоўным гімнам хрысціян Беларусі. І выконваецца цяпер на самых розных, не толькі рэлігійных мерапрыемствах.
Галасы званоў — гэта ўжо сімвал фестывалю “Магутны Божа”Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” аб’ядноўвае людзей, якія ў паўсядзённым жыцці спрабуюць не забывацца пра высокі сэнс быцця
Ініцыятыва творчага духоўнага форуму ў Магілёве належыць тагачаснаму пробашчу магілёўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай панны Марыі, цяпер біскупу Віцебскаму Уладзіславу Бліну. Назва фэста — з верша Наталлі Арсенневай “Магутны Божа”, які ў спалучэнні з узвышанай музыкай кампазітара Міколы Равенскага стаў сапраўдным духоўным гімнам хрысціян Беларусі. І выконваецца цяпер на самых розных, не толькі рэлігійных мерапрыемствах.
У фестывалю, які не мае асаблівай камерцыйнай прывабнасці, няпросты лёс. Былі часы, калі яго хацелі нават закрыць. Але фэст выстаяў. Сёлета пад час адкрыцця свята мэр Магілёва Станіслаў Барадаўка ёмка вызначыў сакрэт яго жывучасці: “Фестываль аб’ядноўвае людзей на глебе духоўнасці, чысціні ідэй і намераў”.
На канцэрце арганнай музыкі ў касцёле Святога СтаніславаСёлета фэст праходзіў у пашыраным фармаце. Упершыню канцэрты ладзіліся і на стадыёне “Спартак”, галоўнай спортпляцоўцы Магілёва. Гледачы апладзіравалі артыстам з Сербіі, Расіі, Украіны, Італіі, Польшчы, Мексікі. У ліку ўдзельнікаў свята былі Дзяржаўная Акадэмічная пеўчая капэла з Санкт-Пецярбурга, маскоўскі фольк-гурт “Русічы”, беларуская арт-група “Чысты голас”, оперная спявачка з Мексікі Аляксандра Гарсія Сандавал. На плошчы Зорак, а таксама на Архірэйскім вале можна было паслухаць жывую музыку, далучыцца да мастацтва званароў. Былі на фэсце цікавыя танцавальныя нумары, светлавое шоу. Выступалі Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, харэаграфічныя ансамблі “Церніца” і “Алеся”, узорны гурт “Вясна” і іншыя.
Па традыцыі прайшлі конкурсы вакалістаў, харавых калектываў з 11 краін. Гран-пры міжнароднага конкурсу сярод вакальных ансамбляў і харавых калектываў атрымалі магіляўчане, дакладней — акадэмічны хор філіяла Беларускай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Ірыны Пякарскай. Сярод вакалістаў першае месца ў расіянкі Святланы Беляковай. “Жыхары Магілёва — шчаслівы народ, — адзначыў на цырымоніі ўшанавання пераможцаў конкурсу заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Маскоўскай дзяржкансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага Станіслаў Калінін. — У горадзе на Дняпры пастаянна гучыць цудоўная музыка, якая выхоўвае ў душах людзей дабрыню, радасць прыналежнасці да вялікага спеўнага славянскага мастацтва”. Госць парадаваўся, што сёлета “Магутны Божа” сабраў вялікую колькасць выдатных хораў з Беларусі і Расіі, выказаў упэўненасць, што рэха фестывалю разнясецца і па іншых краінах свету: “Дай бог, каб горад у далейшым стаў цэнтрам славянскай пеўчай культуры. Для гэтага тут усё ёсць: таленавітыя музыкі, моцныя творы, спецыялісты-прафесіяналы”.
У аргкамітэце фэсту “Магутнага Божа” разлічваюць, што ў наступным годзе да яго далучацца новыя ўдзельнікі.

Ягор Уладзіміраў

На здымках: Галасы званоў — гэта ўжо сімвал фестывалю “Магутны Божа”
На канцэрце арганнай музыкі ў касцёле Святога Станіслава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter