Мазырскі раён

Мазырскі раён — адзін з буйнейшых прамысловых, аграрных і культурных цэнтраў Палескага рэгіёна. Размясціўся ён на поўдні Гомельскай вобласці і займае плошчу ў 1,6 тысячы квадратных кіламетраў. Мяжуе з Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім і Лельчыцкім раёнамі. Насельніцтва Мазыршчыны складае 132,5 тысячы чалавек. З іх 112,4 тысячы жывуць у райцэнтры.

Старшыня Мазырскага райвыканкама Уладзiмiр ДВОРНIК: “Мазыршчына — унікальны, своеасаблівы, непаўторны куточак беларускага Палесся, дзе бруіць, не перасыхае магутная крыніца народных талентаў”

Мазырскі раён — адзін з буйнейшых прамысловых, аграрных і культурных цэнтраў Палескага рэгіёна. Размясціўся ён на поўдні Гомельскай вобласці і займае плошчу ў 1,6 тысячы квадратных кіламетраў. Мяжуе з Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім і Лельчыцкім раёнамі. Насельніцтва Мазыршчыны складае 132,5 тысячы чалавек. З іх 112,4 тысячы жывуць у райцэнтры.

– Яна знітоўвае мінулае і сучаснае края, натхняе на стваральную працу, далучае новыя і новыя пакаленні да спаконвечных народных скарбаў. Наш край багаты на шчырых, працавітых і таленавітых людзей. Тут тварылі майстар-кераміст Мікола Пушкар і майстар-ракушачнік Іван Кавалеўскі. Сёння звіняць песні ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі “Радуніца”, народнага ансамбля гарманістаў “Мазырскія гармонікі” і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Сваякі”. Зачароўваюць абрадавыя вясельныя песні жанчын Іванкаўшчыны, дзівяць сваімі працамі вышывальшчыцы Прудкоўшчыны… Яскравай і запамінальнай падзеяй, своеасаблівай візітоўкай культуры Мазыршчыны стаў міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”, які пройдзе ў сёмы раз у красавіку 2011 года. Вопыт яго правядзення — гэта сведка таму, што нацыянальная культурная спадчына зберагаецца і ўзбагачаецца новымі творчымі ідэямі. Адметнасць духоўнай культуры Мазыршчыны знаходзіцца ў арганічнай повязі традыцый розных нацыянальных культур: рускіх, палякаў, украінцаў, татар, яўрэяў і іншых. Усе яны прыўносяць у багатую палітру культуры краю свой адметны нацыянальны каларыт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter