Майстра бачна па рабоце

Як сяброўская парада паўплывала на прафісійнае вызначэнне і дапамагла знайсці справу жыцця Калі Віталій Ярыш заканчваў школу і стаяў на парозе дарослага шляху, то вельмі грунтоўна падыходзіў да выбару прафесіі. Яму хацелася, каб гэта была сур’ёзная справа, карысная і стваральная, дзе можна па-сапраўднаму сябе рэалізаваць. Шмат знаёмых і сяброў тады вучылася ў прафтэхвучылішчы ў Жодзіне. Адгукаліся пра навучальную ўстанову добра, ды і давалі там прафесіі запатрабаваныя. Хлопец паслухаў сяброўскай парады і якраз да службы ў арміі паспеў адвучыцца. Ужо 16 гадоў Віталій працуе электрагазазваршчыкам ТАА «Амкадор-Можа», што ў Крупках Мінскай вобласці. І вельмі задаволены, што выбраў сапраўды мужчынскую справу. «Пасля ПТВ і арміі на вытворчасць я прыйшоў са сталым намерам. Прафесія мне вельмі падабаецца, набыў вопыт. «Амкадор-Можа» — прадпрыемства моцнае, ды і яго ў свой час не абмінулі цяжкія дні. Але ніколі не было жадання шукаць недзе іншага хлеба. Добры калектыў, дзе заўсёды разумеюць, цэняць і падтрымліваюць», — расказвае Віталій. Сёння наўрад ці знойдзецца хоць адна галіна народнай гаспадаркі, дзе не былі б патрэбныя зваршчыкі, — ад будаўніцтва да нафтаперапрацоўкі. Ад якасці работы зваршчыка залежыць многае: надзейнасць і даўгавечнасць канструкцый, прылад і дэталяў. «Каб навучыцца рабіць з дапамогай зварачнага апарата трывалае шво, трэба шмат вучыцца і быць добра спрактыкаваным. Гэта вельмі адказна. Толькі ўявіце, да чаго можа прывесці няякасная зварка любой канструкцыі!», — падкрэслівае ён... Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКІ

Як сяброўская парада паўплывала на прафісійнае вызначэнне і дапамагла знайсці справу жыцця

Калі Віталій Ярыш заканчваў школу і стаяў на парозе дарослага шляху, то вельмі грунтоўна падыходзіў да выбару прафесіі. Яму хацелася, каб гэта была сур’ёзная справа, карысная і стваральная, дзе можна па-сапраўднаму сябе рэалізаваць. Шмат знаёмых і сяброў тады вучылася ў прафтэхвучылішчы ў Жодзіне. Адгукаліся пра навучальную ўстанову добра, ды і давалі там прафесіі запатрабаваныя. Хлопец паслухаў сяброўскай парады і якраз да службы ў арміі паспеў адвучыцца.

Ужо 16 гадоў Віталій працуе электрагазазваршчыкам ТАА «Амкадор-Можа», што ў Крупках Мінскай вобласці. І вельмі задаволены, што выбраў сапраўды мужчынскую справу. «Пасля ПТВ і арміі на вытворчасць я прыйшоў са сталым намерам. Прафесія мне вельмі падабаецца, набыў вопыт. «Амкадор-Можа» — прадпрыемства моцнае, ды і яго ў свой час не абмінулі цяжкія дні. Але ніколі не было жадання шукаць недзе іншага хлеба. Добры калектыў, дзе заўсёды разумеюць, цэняць і падтрымліваюць», — расказвае Віталій.

Сёння наўрад ці знойдзецца хоць адна галіна народнай гаспадаркі, дзе не былі б патрэбныя зваршчыкі, — ад будаўніцтва да нафтаперапрацоўкі. Ад якасці работы зваршчыка залежыць многае: надзейнасць і даўгавечнасць канструкцый, прылад і дэталяў. «Каб навучыцца рабіць з дапамогай зварачнага апарата трывалае шво, трэба шмат вучыцца і быць добра спрактыкаваным. Гэта вельмі адказна. Толькі ўявіце, да чаго можа прывесці няякасная зварка любой канструкцыі!», — падкрэслівае ён.

Зразумела, прафесія зваршчыка не з лёгкіх, яна патрабуе вялікай фізічнай сілы і вынослівасці, працаздольнасці, вострага зроку, добрай ўвагі і акуратнасці. Ён самастойна выконвае сваю работу ад пачатку да канца і нясе за яе поўную адказнасць. Але на цяжкасці мой суразмоўца не робіць акцэнт, бо без укладанняў не можа быць добрага выніку. Як адзначае Віталій, тут вельмі важная такая рэч, як вопыт: «Праўдзіва гавораць, што зваршчык усё сваё працоўнае жыццё вучыцца. Каб стаць сапраўдным майстрам, трэба гады трэніроўкі. Затое высакаякасная зварка — гэта амаль мастацтва».

Разам з тым заўсёды ёсць магчымасць прафесійна расці і ёсць дзе сябе паказаць. Дарэчы, у ТАА «Амкадор-Можа» існуе неблагі вопыт удзелу ў спаборніцтвах самага рознага ўзроўню. І Віталій Ярыш некалькі год спрабаваў свае сілы ў конкурсе прафесійнага майстэрства, які штогадова праводзіць холдынг «Амкадор» сярод сваіх прадпрыемстваў. Выступаў нядрэнна, але не ўдавалася трапіць у тройку лідараў. Сур’ёзная падрыхтоўка і імкненне да мэты зрабілі сваю справу — сёлетняй вясной у першым этапе конкурсу ён стаў лепшым сярод электразваршчыкаў на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах. «Была вельмі цікавая і ўпартая барацьба. Хачу падзякаваць свайму калегу Андрыяну Аверыну. Гэта тытулаваны зваршчык, неаднаразовы ўдзельнік і пераможца шматлікіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, у тым ліку і міжнародных. Сваім майстэрствам ён здабыў шмат славы сабе і прадпрыемству. Парады вопытнага калегі вельмі дапамаглі пры падрыхтоўцы і непасрэдна на конкурсе. Мне важна было адчуваць яго надзейнае плячо», — расказвае Віталій. Найбольш складана даўся другі, практычны этап спаборніцтва. Трэба было сабрацца і выкласціся максімальна. Па чарцяжах і з прадстаўленых нарыхтовак неабходна было зрабіць зборку і зварку дэталі, якая потым пойдзе ў вытворчасць. Журы строга сачыла за работай, за тым, як захоўваецца тэхналогія і тэхніка бяспекі.

Ён успамінае: «Конкурс прафесійнага майстэрства дазволіў не толькі паказаць сваё ўменне, але і паглядзець, на якім ты ўзроўні знахо-дзішся. Каштоўна, што можна пераняць вопыт іншых, падзяліцца сваімі ідэямі. Я адчуваў, што выступіў добра, спадзяваўся трапіць у тройку, але перамогі, шчыра кажучы, не чакаў. Яна вельмі натхніла, надала большай упэўненасці». Не ў характары Віталія спыняцца на дасягнутым, таму збіраецца трэніравацца далей, каб паспрабаваць свае сілы на рэспубліканскім конкурсе. Відавочна, што па натуры гэта чалавек справы і кідаць словы на вецер не прывык. Таму хочацца пажадаць яму наступных перамог.

Поспехі і мэтанакіраванасць бацькі — добры прыклад для двух сыноў, якіх Віталій і яго жонка выхоўваюць у атмасферы любові і працавітасці.

Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКІ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter