Майстар-клас для дапытлівых

Вязанне на грабянцы, пляценне на відэльчыкі і яшчэ мноства старадаўніх рамёстваў асвойвалі на семінары “Вячоркі” наведвальнікі культурна-гістарычнага комплекса “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”Каля трыццаці беларускіх і расійскіх майстроў сярэднявечнага HandMade на працягу двух дзён расказвалі і паказвалі, як у IX-XI стагоддзях выраблялі тканіны і адзенне. Майстры ткалі на вертыкальным ткацкім станку, які служыў людзям яшчэ з часоў старажытнага Егіпта, а вязалі не спіцамі, як сённяшнія ўмельцы, а з дапамогай іголкі і грэбеня.
Вязанне на грабянцы, пляценне на відэльчыкі і яшчэ мноства старадаўніх рамёстваў асвойвалі на семінары “Вячоркі” наведвальнікі культурна-гістарычнага комплекса “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”
Каля трыццаці беларускіх і расійскіх майстроў сярэднявечнага HandMade на працягу двух дзён расказвалі і паказвалі, як у IX-XI стагоддзях выраблялі тканіны і адзенне. Майстры ткалі на вертыкальным ткацкім станку, які служыў людзям яшчэ з часоў старажытнага Егіпта, а вязалі не спіцамі, як сённяшнія ўмельцы, а з дапамогай іголкі і грэбеня.
У Еўропе старажытная тэхніка перапляцення нітак грэбенем, вядомая як спрэнг, сёння перажывае другое нараджэнне. Так што майстар-клас быў цікавы для ўсіх.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter