Матуліны скарбы

Беларускім калыханкам прысвечана цэлая літаратурна­мастацкая выстава ў Музеі літаратурыЯны з намі — ад самага пачатку жыццёвых дарог. Самі стаўшы дзядулямі і бабулямі, мы раптам зноў чуем у душы прыхаваныя скарбы матуліных калыханак. І перадаем іх у спадчыну ўнукам…
Беларускім калыханкам прысвечана цэлая літаратурна­мастацкая выстава ў Музеі літаратуры
Яны з намі — ад самага пачатку жыццёвых дарог. Самі стаўшы дзядулямі і бабулямі, мы раптам зноў чуем у душы прыхаваныя скарбы матуліных калыханак. І перадаем іх у спадчыну ўнукам…
Скажаце, дзіцячы жанр? Аднак вядомы пісьменнік, адзін з заснавальнікаў часопіса “Вясёлка” Васіль Вітка слушна казаў: у калыханцы люструецца жыццё народа. Пад іх магічныя словы і мелодыі пачынае раскрывацца, нібы кветка пасля зімовага сну, душа чалавека. З падмогай няхітрых словаспеваў мы свет вучымся бачыць, адчуваць пяшчоту маці. Між тым даследчыкі гавораць пра калыханкі фальклорныя і літаратурныя, паэтычныя і празаічныя, з прыхаваным сэнсам забавы ці павучання… І будуць яны заўсёды — пакуль нараджаюцца дзеці і іх трэба гарманічна адводзіць штовечар у царства Марфея.
На выставе прадстаўлены літаграфіі мастачкі Алены Лось, ілюстрацыі да кнігі “А па сенцах ходзіць Бай…” мастачкі Марысі Лось, аўтографы калыханак беларускіх пісьменнікаў. Ёсць у музеі і лялькі з архіва Белтэлерадыёкампаніі, якія ўдзельнічалі ў розных выпусках праграмы “Калыханка”.
Пад час прэзентацыі выставы “Ходзіць Сон ля вакон…” гасцей вадзілі па “царстве кахыханак” фальклорны гурт “Верацёнца”, вядомыя аўтары беларускіх літаратурных калыханак Генадзь Бураўкін, Уладзімір Карызна, Раіса Баравікова, Віктар Шніп, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя. Працавала “жывая студыя” са стваральнікамі і героямі тэлеперадачы “Калыханка” — Сан Маляванычам, Феяй Сноў, медзведзянём Топам, лісічкай Янай і казачнай істотай Сплюшыкам. Напрыканцы ж імпрэзы, нібы дня, беларускую казка распавяла “голасам калыханкі” Беларускага радыё Марыя Захарэвіч, народная артыстка Беларусі.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter