Матухна-зіма.

Зіма ў народнай культуры, як і мароз, заўсёды асацыіравалася з парадкам і чысцінёй. Зіму параўноўвалі з клапатлівай гаспадыняй, якая накрывала ўсё на зямлі белым і чыстым покрывам-абрусам.

Зіма ў народнай культуры, як і мароз, заўсёды асацыіравалася з парадкам і чысцінёй. Зіму параўноўвалі з клапатлівай гаспадыняй, якая накрывала ўсё на зямлі белым і чыстым покрывам-абрусам.

  • Заканчэнне зімы, як і яе пачатак, у народным календары не мелі дакладнай даты. У адных рэгіёнах заканчэнне зімы святкавалі на Масленку, у іншых — на Стрэчанне, у некаторых — на Саракі і нават на Благавешчанне. Але практычна паўсюдна з радасцю выконвалі абрад выгнання зімы (часцей за ўсё спальвалі яе чучала), каб хутчэй прыйшла вясна.
  • Зіма была суровым часам: з маразамі, завірухамі, сцюжай, снежнымі заносамі. Да зімы рыхтаваліся, уцяплялі хату, рабілі нарыхтоўкі для сябе і жывёлы. Таму пра зімовы перыяд казалі так: зіму трэба перажыць, перачакаць, перазімаваць. Нездарма святых, якія ўшаноўваліся ў зімовыя месяцы, звалі Аксіння-паўзімніца ці паўхлебніца, Пётр-паўкорм.
  • Зіма ў народнай культуры заўсёды атаясамлялася са здароўем, моцным духам. Пра тых, хто нарадзіўся зімой, казалі так: “На зімовых людзях зямля трымаецца”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter