Маляўнічае спалучэнне разнастайных стыляў

Яшчэ адна карціна нашага суайчынніка, мастака Вячаслава Ігнаценкі папоўніла збор калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея МалдовыГэта ўжо другая работа Вячаслава Ігнаценкі — ураджэнца Гомельскай вобласці, выпускніка Беларускай акадэміі мастацтваў, члена Саюза мастакоў Малдовы, намесніка кіраўніка Беларускай абшчыны ў Малдове — у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Малдовы.Набыты ў мастака твор у дар музею перадала генеральны дырэктар беларуска-малдаўскага прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін—Кішынёў” Ганна Бабіна. У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, Беларускай абшчыны Малдовы, калегі і сябры Вячаслава Ігнаценкі.
Вячаслаў Ігнаценка пад час адкрыцця выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі летась у МінскуЯшчэ адна карціна нашага суайчынніка, мастака Вячаслава Ігнаценкі папоўніла збор калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Малдовы
Гэта ўжо другая работа Вячаслава Ігнаценкі — ураджэнца Гомельскай вобласці, выпускніка Беларускай акадэміі мастацтваў, члена Саюза мастакоў Малдовы, намесніка кіраўніка Беларускай абшчыны ў Малдове — у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Малдовы.
Набыты ў мастака твор у дар музею перадала генеральны дырэктар беларуска-малдаўскага прадпрыемства “Гандлёвы дом “Керамін—Кішынёў” Ганна Бабіна. У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, Беларускай абшчыны Малдовы, калегі і сябры Вячаслава Ігнаценкі.
Ганна Бабіна адзначыла, што з радасцю перадае карціну мастака-беларуса ў галоўны мастацкі музей Малдовы. “Хацелася б, каб творчасць земляка была больш вядомай сярод малдаван”. Яна пажадала мастаку новых творчых поспехаў. А прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове выказалі ўдзячнасць Ганне Бабінай за працяг традыцый мецэнацтва.
Вячаслаў Ігнаценка на цырымоніі перадачы карціны ў музей не хаваў эмоцый, усхвалявана прызнаваўся: “Для кожнага мастака вельмі важная падзея ў жыцці, калі твор трапляе ў музей. Тады разумееш, што працуеш недарма, што ў творчасці ёсць сэнс. Ды і, шчыра кажучы, пасля таго, як карціна трапляе ў музей, стаўленне да мастака ўжо зусім іншае”. Творца адзначыў таксама, што мецэнаты былі заўсёды і ва ўсіх краінах. Яны набывалі карціны і дарылі іх музеям. Аднак апошнім часам такая дабрачыннасць – рэдкая з’ява. Вячаслаў Ігнаценка падзякаваў кіраўніку гандлёвага дома “Керамін—Кішынёў”, выказаў надзею, што яе ініцыятыву падтрымаюць іншыя прадпрымальнікі.
Раней у збор Нацыянальнага мастацкага музея Малдовы трапіла праца Вячаслава Ігнаценкі “Інтэрпаляцыя”. Яе 22 гады таму набыло на выставе Міністэрства культуры Малдовы. Па словах мастака, перададзеная сёння музею ў дар карціна “Гульня” выканана ў тым жа стылі.
Яшчэ Вячаслаў Ігнаценка расказваў, што з 1993 года ў яго прайшло больш за 30 персанальных выстаў, у тым ліку тры — за апошні год. Дзве карціны, якія былі прадстаўлены летась пад час Першага Фестывалю мастацтваў беларусаў свету ў Мінску, сталі уласнасцю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Дарэчы, яго творы ёсць і ў зборы Бендэрскай карціннай галерэі, у карцінных галерэях гарадоў Ільічоўск і Мікалаеў.
Даведка “ГР”. Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў вёсцы Пярэдзелка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) у Мінску. З 1983 года жыве ў Малдове. У 1994 годзе мастак атрымаў першую прэмію за графічныя працы ў Таронта (Канада). Вячаслаў Ігнаценка — аўтар універсальнага стылю: у яго маляўнічых працах спалучаюцца рэалізм, імпрэсіянізм, дэкор, авангард. У апошні час робіць ілюстрацыі да кніг.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter