Маладыя сцэнографы запрашаюць

У Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы сёння адкрываецца выстава, прысвечаная 50-годдзю беларускай школы сцэнаграфii.

На ёй можна будзе пазнаёмiцца з работамi маладых мастакоў, выпускнiкоў аддзялення тэатральна-дэкарацыйнага жывапiсу Беларускай дзяржаўнай Акадэмii мастацтваў (курс Барыса Герлавана). Аўтары — удзельнiкi выставы Марына Цiмафеева, Валянцiна Праўдзiна, Вольга Мацкевiч, Iгар Анiсенка, Лiя Станевiчутэ, Пятро Дзмiтрыеў, Таццяна Ачкоўская (Гродна) прадставяць эскiзы дэкарацый i касцюмаў да твораў Янкi Купалы “Прымакi” i “Раскiданае гняздо”, Уладзiмiра Караткевiча “Дзiкае паляванне караля Стаха”, Мiхаiла Мусаргскага “Барыс Гадуноў” i яшчэ шмат цiкавага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter