Решила покурить спайс после ссоры с мужем

Мікст помсціць жорстка

Магіляўчанка Аліна кажа: пакурыць спайсы вырашыла з-за таго, што пасварылася з мужам
Магіляўчанка Аліна кажа: пакурыць спайсы вырашыла з-за таго, што пасварылася з мужам. Каб супакоіцца, пазбавіцца ад перабояў са сном і прыняць рашэнне, што рабіць далей.


— А знайсці сумесі было вельмі проста: на сайтах такіх прапаноў шмат — толькі грошы плаці. Калі іх не хапае, — прызналася дзяўчына, — з невядомым прадаўцом заўсёды можна патаргавацца.

Ёй, напрыклад, дозу прапанавалі за трыста тысяч рублёў. Грошы на нумар ананімнага пастаўшчыка перавяла з пошты абласнога цэнтра. Праз нейкі час паведамілі, дзе забраць тавар.

…На лаве падсудных яна выклікала нават жаль — кволая постаць, ціхі голас, усмешка. Здавалася, тое, што Аліна аказалася тут, — выпадковасць. Аднак суддзя суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Алена Картавенка ўдакладніла: гэта ўжо другі выпадак, калі дваццацітрохгадовая дзяўчына папала са спайсамі ў поле зроку закона. У першы раз крымінальную справу ўзбу-джаць не сталі — чалавек раскаяўся. Магчыма, гэта і праўда быў неабдуманы крок?

Высветлілася, што не. Для здабывання  жаданай дозы беспрацоўная магіляўчанка не пашкадавала грошай, каб даехаць да Бабруйска. Пошукі міксаў у незнаёмым горадзе нагадвалі «арыентацыю на мясцовасці» — пра тое, як знайсці патрэбную вуліцу, дом, дзе былі зроблены закладкі, распытвала прахожых, адпачываючых ля пад’ездаў бабулек. І пакет свой у выні-ку знайшла. Праз нейкі час спатрэбі-лася новая доза, і дзяўчына купіла ўжо два пачка ў незнаёмца амаль у цэнтры Магілёва. Як кажуць, з рук у рукі. Аднак па-спрабаваць не паспела — міліцыя затрымала.

Маці апускае галаву. Бачна: ёй сорамна і балюча. «Я, — адзначыла, — бачыла дзівацтвы ў паводзінах і выглядзе дачкі. Аднойчы мы размаўлялі па душах. Аліна паведаміла, што ўжывала так званыя міксы, паабяцала больш такога не рабіць. І сапраўды, змяніла паво-дзіны, большасць часу стала праводзіць дома». Бацька аб праблемах дачкі даведаўся адным з апошніх. Мо таму, што выхоўваў Аліну строга і яна цяпер больш давярае маці. Дарэчы, жонка і расказала яму пра нездаровыя пры-хільнасці дзяўчыны. Думалі, што строгія бацькоўскія вымовы зрабілі сваю справу. Заспакоіліся. І толькі цяпер зразумелі, як памыляліся…

Калі не ведаць узрост падсуднай, можна падумаць, што размова ідзе аб падлетку, якая шукае сваё месца ў жыцці. Бо ў дваццаць з лішкам, мабыць, ужо час мець і адукацыю, і прафесію. Аліна ж школу скончыла, але надалей вучыцца не захацела. Ды і з працай не вельмі завіхалася: час ад часу працавала ў магазіне. Сямейнае жыццё таксама было няпростым: жылі з мужам то разам, то паасобку. Спайсы, расказвае яна, і давалі магчымасць забыць пра непаразуменні. Дарэчы, следства устанавіла: Аліна не адмаўлялася ад марыхуаны і гашышу.

За незаконнае захаванне і перавозку небяспечных псіхатропных рэчываў дзяўчыне прыйдзецца адбыць у калоніі агульнага рэжыму год. І гэта яшчэ не самае суровае пакаранне у такой крымінальнай справе.

— На жаль, з такімі выпадкамі сутыкацца даводзіцца ўсё часцей, — падвяла рысу памочнік пракурора Магілёва Святлана Крывашэіна. — Асабліва хвалюе тое, што ў поле зроку закона пападаюць спрэс падлеткі. Хтосьці паспрабаваў спайсы з цікавасці, хтосьці — каб не адстаць ад сяброў. Вынікі эксперыменту вельмі сумныя. Таму хацелася б, каб чужыя прыклады былі ўрокам для іншых.

svet.markova@gmail.com
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter