Лёгкай пары ўсім і кожнаму

У Брэсце адкрыўся цэнтр здароўя спартыўнага клуба «Будаўнік»

У Брэсце адкрыўся цэнтр здароўя спартыўнага клуба «Будаўнік».

Новы аб’ект у мікрараёне Усход паблізу стадыёна для хакею на траве мае плошчу 561 квадратны метр, на якой размясціліся неабходныя для спартсменаў і гараджан спартыўныя залы і зручныя раздзявальні з душавымі. У цэнтры здароўя таксама ёсць лазня на дровах і невялікі басейн. Акрамя гэтага, тут можна наведаць групавыя заняткі па фітнэсе, аэробіцы і спартыўнай харэаграфіі або падкачацца ў трэнажорнай зале.

Кіраўніцтва клуба «Будаўнік» адзначае, што цэнтр арыентаваны на аказанне платных паслуг. Заробленыя сродкі накіруюць на развіццё хакею на траве і самой каманды. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter