«Лiтаратурныя слупы» на дарозе,

або  Чаму  я  перайшоў  у  новы  пiсьменнiцкi  Саюз

або  Чаму  я  перайшоў  у  новы  пiсьменнiцкi  Саюз 

Ужо вядома, што лiтаратары, якiя не захацелi жыць i працаваць пад бела-чырвона-белым сцягам, стварылi Саюз пiсьменнiкаў Беларусi, якi стаў пераемнiкам творчасцi Янкi Купалы, Якуба Коласа i ўсiх тых славутых майстроў пяра, якiя былi заўсёды са сваiм народам. 

Можа, некаторыя пiсьменнiкi перайшлi ў новы Саюз не толькi па той прычыне, якую я выказаў. У мяне ж, як былога разведчыка i партызана Айчыннай вайны, гэты сцяг, якiм карыстаюцца кiраўнiкi Саюза беларускiх пiсьменнiкаў (нават iм пакрылi труну Быкава), выклiкае душэўны боль за маiх паплечнiкаў, якiя загiнулi ад здраднiкаў у гады вайны. Такi сцяг вiсеў над управамi, элементы яго, акропленыя крывёю нявiнных людзей, былi на рукавах карнiкаў. 

Восенню сорак другога года нам расказваў палонны палiцай. Памятаю нават мянушку яго — Зот. Ён з групай палiцаяў у Шацiлках (сёння Светлагорск) расстрэльваў сем’i яўрэяў i савецкiх актывiстаў. “Паставiлi над абрывам старых, дзяцей, жанчын, — расказваў Зот, — тыя вельмi крычалi, плакалi. Нямецкi афiцэр, якi быў з палiцаямi, узняў свой каўнер, закрыўшы iм вушы, загадаў не страляць, пакуль ён не адыдзе, i хуценька пабег да машыны”. 

Нават вораг-чужынец не мог перанесцi перад­смяротны плач дзяцей i крыкi жанчын. А вось здраднiкi з-пад бела-чырвона-белага сцяга сваiх людзей расстралялi. Праўда, Зот гаварыў, што ён стаяў збоку... 

Чаму я гэта ўспомнiў? Хачу, каб было зразумела, як нам, колiшнiм воiнам, агiдна станавiцца сёння пад бела-чырвона-белы сцяг i не меней крыўдна глядзець на тых людзей, якiя ўчора працавалi ў ЦК КПБ i на iншых высокiх i адказных пасадах, а цяпер сталi пярэва­ратнямi i ганьбяць усё тое, што самi ж i стваралi. Асаблiва гэта бачна ў Саюзе беларускiх пiсьменнiкаў. Тут яны палiлi свае партбiлеты, тут яны звiлi гняздо для БНФ, тут яны змагалiся за лiтоўскага каня, каб яго ўвесцi ў беларускi герб. Тут яны стаяць за сцяг, якi заўжды лунаў над галовамi германскiх акупантаў. 

“Лiтаратурнымi слупамi” некалi назваў такiх пiсьменнiкаў Кандрат Крапiва. Яны адзiн аднаго апрацавалi, адзiн аднаму падавалi прэмii, званнi, нават некаторыя народнымi сталi звацца. 

Пасля вызвалення Жлобiна ў 1944 годзе вiднелася белая сцяна разбiтай палiцэйскай управы. На ёй крывёю было напiсана: “Прощай, Родина! Жыве Беларусь!” Там катавалi жлобiнскiх маладагвардзейцаў. Там зразумела, чаму патрыёты так напiсалi. А тут жыруюць дэмакраты за даляры i крычаць: “Жыве Беларусь!” 

Я беларус-паляшук, палiў сваёй крывёй родную зямлю, вызваляючы яе ад ворагаў. Цяпер жа пярэваратнi-дэмакраты, здаецца, становяцца сваiмi ботамi на маё горла i крычаць: “Жыве Беларусь!” Па iхняму я камуняка. Але я сумняваюся, што толькi па гэтаму iх адносiны такiя да мяне. У зайздроснiкаў каранi недзе глыбей. 

Вось чаму я сёння ў новым Саюзе пiсьменнiкаў Беларусi. Сярод таленавiтых, сумленных народных творцаў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter