Лепш стацыянарная крама, чым аўталаўка

Сёння кропку мы ставім у гісторыі з магазінам у вёсцы Крывое Пастаўскага раёна (публікацыя № 13 ад 21.01.2012). Нагадаю, што мне скардзілася жыхарка вёсачкі Наталля Ермашкевіч на дрэннае абслугоўванне ў мясцовай краме. Разабралася з праблемай Пастаўскае раённае спажывецкае таварыства Віцебскага аблспажыўсаюза РАЙСТ, спецыялісты якога выехалі ў вёску і сабралі на сход тамтэйшых жыхароў. Вось такі адказ на крытычную публікацыю прыйшоў у рэдакцыю (друкуем са скарачэннямі):

Дзень добры, даражэнькія мае! Ну вось і чарговая наша з вамі сустрэча. Доўгачаканая і для мяне. Сталася так, што доўга хварэў я: вядома, здароўе ужо не тое. З новымі сіламі — за працу.

Сёння кропку мы ставім у гісторыі з магазінам у вёсцы Крывое Пастаўскага раёна (публікацыя № 13 ад 21.01.2012). Нагадаю, што мне скардзілася жыхарка вёсачкі Наталля Ермашкевіч на дрэннае абслугоўванне ў мясцовай краме. Разабралася з праблемай Пастаўскае раённае спажывецкае таварыства Віцебскага аблспажыўсаюза РАЙСТ, спецыялісты якога выехалі ў вёску і сабралі на сход тамтэйшых жыхароў. Вось такі адказ на крытычную публікацыю прыйшоў у рэдакцыю (друкуем са скарачэннямі):

«Обсуждались вопросы культуры обслуживания покупателей, ассортимента реализуемой продукции и ряд других. Однако на данном собрании Ермашкевич Наталья Васильевна не присутствовала и дома ее не было. Претензий по работе магазина не установлено. Все жители в очередной раз обратились с просьбой о дальнейшей работе данного магазина, а не автомагазина, так как деревня имеет достаточную протяженность и проживают здесь практически все пенсионеры.

На момент проведения собрания в магазине имелся широкий ассортимент реализуемых товаров. Для реализации товаров, имеющих определенный температурный режим, в магазине имеются 2 единицы холодильного оборудования.»

Што ж, хочацца думаць, што справаздачны ліст афіцыйнай установы і ёсць праўда: у яго ўкладзены таксама ліст з копіямі подпісаў жыхароў Крывога. Для іх вельмі важна, каб у вёсцы засталася стацыянарная крама, а не аўталаўка.

Шаноўныя! Свае непрыдуманыя, па-сапраўднаму вострыя, жыццёвыя гісторыі дасылайце, калі ласка, на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Падпісвайце: «Белорусская нива», Дзеду Міхеду. У самых закручаных жыццёвых калізіях Дзед Міхед дапаможа знайсці праўду.

Пастаянным аўтарам — вострых пёраў! З нецярпеннем чакаем новых гумарэсак і сатырычных апавяданняў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter