Лепш раз убачыць

Тэма супрацоўніцтва работнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў асвятленні дзеяння пагадненняў, заключаных паміж Гомельшчынай, прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі і Украіны, стала стрыжнёвай у ходзе трохдзённых кантактаў у горадзе над Сожам кіраўнікоў СМІ Гомельскай, Бранскай, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай абласцей, Паўднёва-заходняй акругі Масквы. Ініцыятарам выпрацоўкі планаў сумесных дзеянняў друкаваных і электронных сродкаў інфармацыі ў гэтым накірунку выступілі ўпраўленне інфармацыі і друку аблвыканкома, рэдакцыя “Гомельскай праўды” і тэлерадыёкампанія “Гомель”. У першы дзень ра-сійскія і ўкраінскія журналісты прынялі ўдзел у творчым семінары, пазнаёміліся з умовамі працы сваіх калег з “Гомельскай праўды” і тэлерадыёкампаніі. Карыснымі ў вызначэнні накірункаў работы прыгранічных СМІ, без сумнення, сталі і сустрычы, якія адбыліся ў журналістаў з кіраўнікамі ўлад, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці і Гомеля.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter