Лістапад зіме сцежку пракладае

Уся восень у народным календары беларусаў прысвечана памінанню продкаў-дзядоў: ладзяць сямейную вячэру, успамінаюць тых, каго ведалі або пералічваюць імёны, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Дзякуюць ім, нябесным заступнікам, за сабраны ўраджай і просяць благаславення на працяг родуПершага кастрычніка ў каталікоў Усе Святыя, 2-га — Задушны дзень, працяг памінання. У пятніцу перад Змітравым днём — Асяніны, памінанне продкаў у праваслаўных. У бліжэйшую суботу перад Змітрам, а Зміцер заўсёды адзначаецца 8 лістапада, — Змітрава або Радзіцельская субота. На Змітра не працавалі, святкавалі.
Уся восень у народным календары беларусаў прысвечана памінанню продкаў-дзядоў: ладзяць сямейную вячэру, успамінаюць тых, каго ведалі або пералічваюць імёны, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Дзякуюць ім, нябесным заступнікам, за сабраны ўраджай і просяць благаславення на працяг роду
Першага кастрычніка ў каталікоў Усе Святыя, 2-га — Задушны дзень, працяг памінання. У пятніцу перад Змітравым днём — Асяніны, памінанне продкаў у праваслаўных. У бліжэйшую суботу перад Змітрам, а Зміцер заўсёды адзначаецца 8 лістапада, — Змітрава або Радзіцельская субота. На Змітра не працавалі, святкавалі.
10 лістапада — Параскі або Параскеўя Пятніца, дзень забароны на прадзенне і ткацтва. Параскеўя — апякунка жанчын і сям’і, жаночага рукадзелля.
11 лістапада — Настуся або Анастасій, апякун авечак, у гэты дзень пачыналі стрыгчы авечак. Каталікі ў гэты дзень адзначаюць прысвятак млынароў — Марцін. Лічыцца, што на Марціна кладзецца ў бярлогу мядзведзь на зімовую спячку.
14 лістапада — Кузьма-Дзям’ян. Гэтыя святыя лічацца апекунамі земляробства і вяселляў. На Тураўшчыне перад Міхайлавым днём, які заўсёды адзначаецца 21 лістапада, ладзяць у пятніцу Дзяды. Пад час гэтага абраду вараць посную вячэру і памінаюць памерлых мужчын свайго роду, а ў суботу ядуць скаромнае і памінаюць жанчын, таму гэты дзень называецца Бабы.
Міхайла — апошняе свята года, кажуць: “Міхайла — усім святам запіхайла”. Міхайла абаронца ад грому. У рэгіёнах адзначаюць прысвяткі: 22-га — Матрона, 24-га — Хвёдар Студзянец, 25-га — Кацярыны ў каталікоў. Спраўлялі свята свечкі.
А 28 лістапада — Піліпаўка, пачатак перадкаляднага посту, які ў праваслаўных доўжыцца аж да 6 студзеня.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter