Лірыка “Гарадоцкага Парнаса”

Пра аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына ўзгадвалі на свяце народнай творчасці, паэзіі і фальклору ў Гарадку, што на Віцебшчыне“Гарадоцкі Парнас” — заўсёды велічная, эмацыйная дзея. Там пануюць высокая лірыка і зямная філасофія, ствараецца атмасфера народных гулянняў.На працягу дня гледачы атрымлівалі асалоду ад выступленняў народнага ансамбля гарманістаў з метадычнага цэнтра “Яблынька”, ансамбляў “Гарэзнікі” з Шумілінскага раёна і “Весялосць” з Горак. Дарэчы, менавіта ў гэтым горадзе Магілёўшчыны вучыўся і будучы класік беларускай літаратуры Канстанцін Вераніцын.
Пра аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына ўзгадвалі на свяце народнай творчасці, паэзіі і фальклору ў Гарадку, што на Віцебшчыне
“Гарадоцкі Парнас” — заўсёды велічная, эмацыйная дзея. Там пануюць высокая лірыка і зямная філасофія, ствараецца атмасфера народных гулянняў.
На працягу дня гледачы атрымлівалі асалоду ад выступленняў народнага ансамбля гарманістаў з метадычнага цэнтра “Яблынька”, ансамбляў “Гарэзнікі” з Шумілінскага раёна і “Весялосць” з Горак. Дарэчы, менавіта ў гэтым горадзе Магілёўшчыны вучыўся і будучы класік беларускай літаратуры Канстанцін Вераніцын.
На свяце былі сувеніры ад гарадоцкіх майстроў. І ад заўсёдных “тарасаўскіх прысмакаў” проста вочы разбягаліся.
Прысутнічаў на свяце і аўтар нямецкага перакладу паэмы “Тарас на Парнасе”, дацэнт кафедры нямецкай мовы Віцебскага дзяржуніверсітэта Уладзімір Папковіч. Многія госці імпрэзы наведалі малую радзіму Вераніцына — вёску Астраўляны. Менавіта там у 1855 годзе ён і напісаў свой знакаміты твор.
Канстанцін Карнялюк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter