Квiтней, “Наша жыццё”!

Мы родам з “раёнкi”. Так могуць сказаць многiя журналiсты. Менавiта раённая газета большасцi з нас дала “пуцёўку” ў прафесiю, была добрай школай у час вытворчай практыкi, паблажлiва ставiлася да амбiцый учарашнiх выпускнiкоў i благаслаўляла iх з часам на плаванне ў шырокiх водах рэспублiканскiх выданняў. А сама iшла далей сваiм шляхам, застаючыся галоўнай газетай раёна.

Мы родам з “раёнкi”. Так могуць сказаць многiя журналiсты. Менавiта раённая газета большасцi з нас дала “пуцёўку” ў прафесiю, была добрай школай у час вытворчай практыкi, паблажлiва ставiлася да амбiцый учарашнiх выпускнiкоў i благаслаўляла iх з часам на плаванне ў шырокiх водах рэспублiканскiх выданняў. А сама iшла далей сваiм шляхам, застаючыся галоўнай газетай раёна.

Такi шлях даўжынёй 70 гадоў прайшла мiнская раённая газета. Яе першы нумар пабачыў свет 2 лютага 1935 года, дзесьцi праз паўгода пасля стварэння прысталiчнага раёна. На жаль, не захавалася нi аднаго нумара даваеннага “Шляху сацыялiзму” — такую назву насiў друкаваны орган Мiнскага сельскага РК КП(б)Б i раённага Савета дэпутатаў працоўных. У пачатку 60-х курс быў “адкарэкцiраваны”, i газета пайшла па “Шляху камунiзму”. Падчас перабудовы пасля правядзення конкурсу чытачоў назва змянiлася трэцi раз, i падзеi Мiншчыны стала адлюстроўваць “Наша жыццё”. У розныя гады газету ўзначальвалi Г.Р.Целяшэўская, Л.К.Толкач, Ф.С.Кваснiцкi, Л.П.Кобызеў, В.К.Садоўскi, Р.С.Левiн, А.У.Гайдук. Апошнiя восем гадоў “Наша жыццё” рэдагуе iнiцыятыўны i таленавiты выхаванец “раёнкi” Юрый Францавiч Лойка. А тых, каго раённая накiравала за 70 гадоў у вялiкi шлях, сотнi. I мы ўсе з удзячнасцю ўспамiнаем такiх майстроў пяра, як ветэран Вялiкай Айчыннай Анатоль Васiльевiч Яскевiч. Амаль чатыры дзесяцiгоддзi аддаў ён сваёй любiмай справе, пры гэтым нiколi не адмовiў у парадзе “жаўтароцiкам”. I цяпер, хоць даўно на заслужаным адпачынку, ён стараецца быць у курсе спраў “раёнкi”. А справы яе такiя ж, як i ў рэспублiканскiх выданняў, толькi ў меншым маштабе. На працягу 70 гадоў газета адлюстроўвала ўсе напрамкi палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага, культурнага развiцця прысталiчнага рэгiёна.І ў цэнтры ўвагi заўжды — чалавек працы. “Раёнка” пастаянна крочыць у нагу з часам, адгукаецца на кожную цiкавую падзею, удасканальвае свой знешнi выгляд. З гэтага года тут пачалi выпускаць тэматычную старонку для моладзi “Мы — маладыя!”. Тое ж самае, нягледзячы на паважны ўзрост, можа сказаць пра сябе “Наша жыццё”. З юбiлеем, калегi i сябры! Удачы табе, мая “раёнка”!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter