Кватэра для ветэрана Мізурава

88-ГАДОВЫ ветэран Вялікай Айчыннай вайны Кузьма Кузьміч Мізураў і яго жонка Марыя Захараўна з Лёзна атрымалі аднапакаёвую кватэру ў новым доме жыллёва-будаўнічага кааператыва

Кузьма Мізураў трапіў на фронт у 1943 годзе. Удзельнічаў у аперацыях «Багратыён» і Берлінскай, штурме крэпасці Кёнігсберг. Пасля вайны працаваў у народнай гаспадарцы. Апошняе месца работы — намеснік упраўляючага райсельгастэхнікай па эканоміцы.

Мізуравых з наваселлем павіншавалі старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Лаўрыновіч, фальклорны ансамбль «Медуніца» ДК «Адаменкі».

З уручэннем ключа ад новай кватэры Кузьму Мізураву вырашана пытанне паляпшэння жыллёвых умоў у раёне для ветэранаў вайны, паведаміла «СГ» намеснік старшыні райвыканкама  Ірына Дзерваед.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter