Купалле збірае сяброў

7 ЛІПЕНЯ прыйдзе да беларусаў прыгожае свята — Купалле, якое прымеркавана да летняга сонцазвароту

Вясковы народ верыць, што на Купалле травы набываюць найбольшую гаючую сілу, таму па лугах і палях збіраюць зёлкі на лекі, а таксама кветкі на купальскія вянкі. Вечарам ля вадаёмаў абавязкова раскладуць вогнішчы. Будуць і скокі праз агонь, і пусканне вянкоў, і карагоды, і купанне ў вадзе. Закаханыя ў гэтую ноч не павінны разлучацца, каб іх не раз`яднал нячыстая сіла… Самае цікавае дзеянне — пошукі папараць-кветкі, якую можна ўбачыць толькі на Купалле. Хто яе знойдзе — авалодае вялікімі скарбамі, зможа разумець размову жывёл і раслін, а галоўнае — стане багатым, здаровым і шчаслівым.

      Вось і сёння ў Александрыі Шклоўскага раёна, якая паступова набывае статус беларускага цэнтра купальскага свята, збяруцца госці з розных куткоў нашай краіны, каб разам сустрэць незабыўнае і чароўнае свята нашых продкаў.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter