“Крыніца” ля Чорнага мора

У радыёэфіры Севастопаля гучыць беларуская мова“Гаворыць Севастопаль! Добры дзень, паважаныя слухачы! У эфіры — радыёперадача “Крыніца” Севастопальскага таварыства “Беларусь”... Так з 29 лістапада на Севастопальскім радыё пачынаюцца перадачы беларускай суполкі. Падзея для нас вельмі значная: упершыню па радыё мы можа расказваць севастопальцам пра беларусаў, нашу Бацькаўшчыну, дзейнасць суполкі. “Крыніца” стартавала паспяхова. Першая перадача рыхтавалася як прэзентацыйная. Мы расказалі пра геаграфічнае становішча Беларусі, нашы гарады, рэгіёны. Слухачы даведаліся пра яе пачэснае месца ў сусветнай супольнасці. І я расказала пра гісторыю нашай суполкі, кірункі яе дзейнасці.
Ала Гарэлікава пад час запісу ў радыёстудыіУ радыёэфіры Севастопаля гучыць беларуская мова
“Гаворыць Севастопаль! Добры дзень, паважаныя слухачы! У эфіры — радыёперадача “Крыніца” Севастопальскага таварыства “Беларусь”... Так з 29 лістапада на Севастопальскім радыё пачынаюцца перадачы беларускай суполкі. Падзея для нас вельмі значная: упершыню па радыё мы можа расказваць севастопальцам пра беларусаў, нашу Бацькаўшчыну, дзейнасць суполкі. “Крыніца” стартавала паспяхова. Першая перадача рыхтавалася як прэзентацыйная. Мы расказалі пра геаграфічнае становішча Беларусі, нашы гарады, рэгіёны. Слухачы даведаліся пра яе пачэснае месца ў сусветнай супольнасці. І я расказала пра гісторыю нашай суполкі, кірункі яе дзейнасці.
Мы гаворым у эфіры і пра тое, што след нашых землякоў-беларусаў у гісторыі Севастопаля значны. І ў Крымскую вайну, і ў Вялікую Айчынную беларусы былі ў шэрагах змагароў супраць агульнага ворага, паказвалі прыклады гераізму. А першы гарадскі помнік з ёмкім патрыятычным надпісам на пастаменце “Нашчадкам у прыклад” быў адкрыты ў 1839 годзе Аляксандру Казарскаму — нашаму земляку з горада Дуброўна Віцебскай вобласці за подзвіг на Чорным моры ў бітве супраць турэцкіх караблёў. Пра тое мы раскажам падрабязна ў наступных перадачах.
Актывісты суполкі “Беларусь” шмат робяць, каб у горадзе ведалі пра беларусаў, нашу культуру, народную творчасць, каб гучала тут беларуская мова. Добра вядомы тут народны калектыў беларускай песні “Белая Русь”. Пры суполцы ёсць і народны тэатр! Таму так цікава праходзяць у нас “Беларускія калядкі”, “Купалле”, “Жаніцьба Коміна”, “Гуканне Вясны”. Цяпер робіцца пастаноўка “Беларускія пачастункі” — пра нацыянальную кухню. А колькі выставаў беларускай народнай творчасці было! На вуліцах Севастопаля, у Херсанесе, у навучальных установах і бібліятэках… Шмат зрабілі літаратурна-музычных кампазіцый у гонар нашых пісьменнікаў, у гонар Уладзіміра Мулявіна і калектыву “Песняры”. Пра ўсё гэта і не толькі можна будзе пачуць на хвалях “Крыніцы”. Будзем запрашаць гасцей з Беларусі, расказваць пра Айчыну, яе гісторыю і сучаснасць, знаёміць з класікамі літаратуры, сучаснымі майстрамі слова, традыцыямі народа.
З душой выконваюць абавязкі дыктараў “Крыніцы” Зінаіда Падарожняя і Валерый Каз’янін. Падтрымку маем і ад гарадскога Нацыянальнага цэнтра: там нам дапамаглі набыць для актыву “Крыніцы” лічбавы дыктафон. Наперадзе ў нас шмат цікавай, творчай працы. Падрыхтаваны перадачы на студзень, у якіх раскажам пра 1150-годдзе старажытнага Полацка, пра традыцыі святкавання беларускіх Каляд. Нам дасылаецца газета “Голас Радзімы”, артыкулы з яе таксама будзем абавязкова выкарыстоўваць.

Ала Гарэлікава, старшыня Севастопольскага таварыства “Беларусь”
На здымку:
Ала Гарэлікава пад час запісу ў радыёстудыі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter