Краявіды з вышыні птушынага палёту

Неяк у электроннай скрынцы рэдакцыйнай пошты з’явілася спасылка на краявіды Казахстана: яе скінуў Сяргей Залеўскі з Петрапаўлаўска. Здымкі зроблены з верталёта і на зямлі летам, калі авіяпатрулі ахоўвалі там лясы ад пажараў. Стэп, горы, азёры, рэкі — прыгожа! Я падзяліўся спасылкай з фатографам Віталем Раковічам, ён таксама парадаваўся за калегу, а потым занёс у рэдакцыю на кампакт­дыску і “свой варыянт” погляду на родную зямлю з вышыні птушынага палёту. Маўляў, і беларусы таксама ўмеюць не толькі лятаць у паднябессі, але і па-мастацку фіксаваць непаўторныя імгненні. Варта прызнаць: здымкі, зробленыя з такіх ракурсаў, не часта сустрэнеш. Хіба што Мінск і абласныя цэнтры беларускія фотамайстры агледзелі, рыхтуючы розныя заказныя альбомы. А ў глыбінку з вышыні найбольш часта заглядвае, мабыць, нястомны фотавандроўнік Сяргей Плыткевіч. Ён любіць здзіўляць гледача незвычайнымі кадрамі ў стылі знакамітага кінафільма “Салярыс”, гэткімі зялёнымі выспачкамі дрэў у бязмежным акіяне вады. Вельмі ўражвае. Дарэчы, у кнігарнях можна знайсці і набыць яго фотаальбом “Беларуская экзотыка” і іншыя — добры падарунак на ўспамін пра “зямлю пад белымі крыламі”.
Такой прыгожай бачыцца Вілейка з вышыніНеяк у электроннай скрынцы рэдакцыйнай пошты з’явілася спасылка на краявіды Казахстана: яе скінуў Сяргей Залеўскі з Петрапаўлаўска. Здымкі зроблены з верталёта і на зямлі летам, калі авіяпатрулі ахоўвалі там лясы ад пажараў. Стэп, горы, азёры, рэкі — прыгожа! Я падзяліўся спасылкай з фатографам Віталем Раковічам, ён таксама парадаваўся за калегу, а потым занёс у рэдакцыю на кампакт­дыску і “свой варыянт” погляду на родную зямлю з вышыні птушынага палёту. Маўляў, і беларусы таксама ўмеюць не толькі лятаць у паднябессі, але і па-мастацку фіксаваць непаўторныя імгненні.
Пралятаючы над Мінскім морамВарта прызнаць: здымкі, зробленыя з такіх ракурсаў, не часта сустрэнеш. Хіба што Мінск і абласныя цэнтры беларускія фотамайстры агледзелі, рыхтуючы розныя заказныя альбомы. А ў глыбінку з вышыні найбольш часта заглядвае, мабыць, нястомны фотавандроўнік Сяргей Плыткевіч. Ён любіць здзіўляць гледача незвычайнымі кадрамі ў стылі знакамітага кінафільма “Салярыс”, гэткімі зялёнымі выспачкамі дрэў у бязмежным акіяне вады. Вельмі ўражвае. Дарэчы, у кнігарнях можна знайсці і набыць яго фотаальбом “Беларуская экзотыка” і іншыя — добры падарунак на ўспамін пра “зямлю пад белымі крыламі”.
Царква і касцёл у Вілейцы стаяць побачВіталь Раковіч фотаальбомаў пакуль не мае, хоць персанальныя выставы ў яго былі. І стылізаваныя пад даўніну здымкі-карціны храмаў можна знайсці ў інтэрнэце. Будзеце мець магчымасць — палюбуйцеся, напрыклад, якімі загадкавымі пабачыў мінчанін храмы Вільнюса. Гэта сапраўды мастацкія творы. Часцей, чым з верталётнага верху, ён здымае знізу: ужо больш за дваццаць гадоў займаецца спелеалогіяй, нават сам водзіць групы па падземных маршрутах у розных горных масівах, багатых на пячоры. А фотаздымкі, якія Віталь прынёс у рэдакцыю, ён зрабіў пад час палёту з Мінска ў Вілейку — горад пры вялікім Вілейскім вадасховішчы, вада з якога паступае і ў сталіцу. На здымку бачны і прыгожы прычал на ўзбярэжжы Мінскага мора, якое, дарэчы, немаленькім глядзіцца. Там ёсць магчымасці для заняткаў ветразевым спортам, віндсерфінгам, праходзяць міжнародныя спаборніцтвы.
Фатограф расказаў, што здымаць з верталёта — не вельмі камфортны занятак. Даводзіцца працаваць на моцным ветры з адкрытым салонам, каб шкло не давала блікаў і не скажала выяву. Асабліва няпроста ўтрымліваць раўнавагу пры манеўрах машыны. Яшчэ ж даводзіцца кадр выбудоўваць імгненна: праз секунду ён ужо іншы. Тым не менш Віталь здолеў арганічна ўпісацца ў траекторыю палёту, разгледзець як блакітна-зялёныя краявіды на шляху ў Вілейку, так і гарадскую забудову, у якой здаўна гарманічна суседзяць два храмы: праваслаўны і каталіцкі.
...Прызнацца, я вельмі люблю горы. Ды ўсё ж, пагадзіцеся, жыць камфортней, асабліва ў сцюдзёную пару, у беларускім умераным клімаце, пад абаронай нашых лясоў, якія не даюць надта разганяцца шквалістым пранізлівым вятрам. Так, дзікая прырода, суровая прыгажосць гор і стэпаў далёкай краіны выклікаюць эстэтычную асалоду. Але ж родныя пейзажы грэюць сэрца. Можа, таму нам цёпла тут і тады, калі з-за шэрых аблокаў на зямлю апускаецца белая зіма.

Іван Ждановіч
На здымках:
Такой прыгожай бачыцца Вілейка з вышыні
Пралятаючы над Мінскім морам
Царква і касцёл у Вілейцы стаяць побач
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter