Кніга, якой можна ганарыцца

На Міжнародным выставачным салоне “Кніга 2012 года” ў Кішынёве выданне былога пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча адзначана Ганаровым дыпломамЯ ўжо расказваў чытачам “Голасу Радзімы”, як мы, сябры Асацыяцыі беларусаў муніцыпія Кішынёва, наладзілі прэзентацыю кнігі “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча. Хачу падзяліцца яшчэ адной радаснай навіной: наш шаноўны зямляк і яго салідная праца ўшанаваны на прэстыжным Міжнародным кніжным салоне. Ён праходзіў у сталіцы Малдовы. Дыпламанта павіншавалі арганізатары салона — прадстаўнікі Міністэрства культуры Малдовы, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Малдова па справах ЮНЕСКА і Нацыянальнай бібліятэкі Малдовы. Васіль Андрэевіч атрымаў разам з дыпломам і грашовую прэмію.
Кніга “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” адзначана Ганаровым дыпломам у КішынёвеНа Міжнародным выставачным салоне “Кніга 2012 года” ў Кішынёве выданне былога пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча адзначана Ганаровым дыпломам
Я ўжо расказваў чытачам “Голасу Радзімы”, як мы, сябры Асацыяцыі беларусаў муніцыпія Кішынёва, наладзілі прэзентацыю кнігі “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча. Хачу падзяліцца яшчэ адной радаснай навіной: наш шаноўны зямляк і яго салідная праца ўшанаваны на прэстыжным Міжнародным кніжным салоне. Ён праходзіў у сталіцы Малдовы. Дыпламанта павіншавалі арганізатары салона — прадстаўнікі Міністэрства культуры Малдовы, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Малдова па справах ЮНЕСКА і Нацыянальнай бібліятэкі Малдовы. Васіль Андрэевіч атрымаў разам з дыпломам і грашовую прэмію.
Мы ганарымся, што кніга пра беларусаў Малдовы атрымалася — на славу. Дарэчы, ужо нямала нашых суайчыннікаў атрымалі манаграфію “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” з дарчымі подпісамі, аўтографамі аўтара. Сярод іх і вядомая оперная спявачка Маргарыта Будзей: яе прадзед, прызналася яна ў адным з інтэрв’ю, “некалі ўзначальваў царкву ў Магілёве”. Помніцца, на прэзентацыі спявачка атрымала каштоўны падарунак з рук аўтара, а ў знак удзячнасці гучала яе цудоўнае мецца-сапрана. Варта згадаць, сёлета ўвесну Маргарыта спявала і ў Мінску на чарговым конкурсе “Песні, якія нас аб’ядноўваюць” у канцэртнай зале Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. За цудоўнае выкананне песень “Дарогі” і “Ave Maria” беларуска з Малдовы атрымала дыплом “За высокае выканальніцкае майстэрства і служэнне мастацтву” з рук народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага.

Генадзь Зяньковіч, кіраўнік Асацыяцыі беларусаў муніцыпія Кішынёва
На здымку:
Кніга “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” адзначана Ганаровым дыпломам у Кішынёве
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter