Ключ на старт

На заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» пачаліся пусканаладачныя работы на новай устаноўцы Рэканструкцыя аддзялення кампрымiравання цэха палімерызацыі першай чаргі вытворчасці «Поліэтылен» завода «Палімір» ААТ «Нафтан» дазволіць павялічыць выпуск поліэтылену высокага ціску на ўстаноўцы з 70 да 110 тысяч тон у год. Акрамя таго, на заводзе плануюць наладзіць выпуск новых марак поліэтылену высокага ціску, а таксама павысіць якасць прадукцыі. Старая ўстаноўка палімерызацыі «Палімір-50» была запушчана ў эксплуатацыю яшчэ ў 1976 годзе. Праектная магутнасць яе складала 50 тысяч тон у год. Паступовая мадэрнізацыя дазволіла значна перасягнуць гэтую велічыню. Да пачатку ХХI стагоддзя на прадпрыемстве былі вычарпаныя ўсе рэзервы павышэння прадукцыйнасці ўстаноўкі «Палімір-50» без значных фінансавых выдаткаў. Акрамя гэтага, яна мела значны фізічны знос, а таксама недастатковую магутнасць, што абмяжоўвала магчымасці далейшага павышэння прадукцыйнасці. Завод «Палімір» з’яўляецца адзіным у рэспубліцы вытворцам поліэтылену высокага ціску. Кіраўніцтвам прадпрыемства было прынята рашэнне iнвесціраваць каля $ 33 млн. у глыбокую мадэрнізацыю ўстаноўкі «Палімір-50» з мэтай павелічэння выпуску і зніжэння сабекошту гэтай прадукцыі. Прынцыповае адрозненне новага аддзялення кампрымiравання ў тым, што замест чатырох кампрэсараў, якія працуюць зараз, тую ж працу будуць выконваць два. Больш эфектыўнымі і эканамічнымі будуць рухавікі. Калі сёння пры максімальна магчымай магутнасці пары кампрэсараў расходуецца да 12 МВт у гадзіну, то новае абсталяванне, перапампоўваючы на 6 тон прадукту больш, будзе спажываць толькі 10 МВт у гадзiну. Праектная дакументацыя на рэканструкцыю аддзялення кампрымiравання выканана па замове завода ААТ «Пластпалiмер» (г. Санкт-Пецярбург). На здымку: мантажнікі «Нафтазаводмантажу» Генадзь ЕЛІСЕЕЎ і Аляксандр ЖАРНАСЕК за працай. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

На заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» пачаліся пусканаладачныя работы на новай устаноўцы

Рэканструкцыя аддзялення кампрымiравання цэха палімерызацыі першай чаргі вытворчасці «Поліэтылен» завода «Палімір» ААТ «Нафтан» дазволіць павялічыць выпуск поліэтылену высокага ціску на ўстаноўцы з 70 да 110 тысяч тон у год. Акрамя таго, на заводзе плануюць наладзіць выпуск новых марак поліэтылену высокага ціску, а таксама павысіць якасць прадукцыі. Старая ўстаноўка палімерызацыі «Палімір-50» была запушчана ў эксплуатацыю яшчэ ў 1976 годзе. Праектная магутнасць яе складала 50 тысяч тон у год. Паступовая мадэрнізацыя дазволіла значна перасягнуць гэтую велічыню.

Да пачатку ХХI стагоддзя на прадпрыемстве былі вычарпаныя ўсе рэзервы павышэння прадукцыйнасці ўстаноўкі «Палімір-50» без значных фінансавых выдаткаў. Акрамя гэтага, яна мела значны фізічны знос, а таксама недастатковую магутнасць, што абмяжоўвала магчымасці далейшага павышэння прадукцыйнасці.

Завод «Палімір» з’яўляецца адзіным у рэспубліцы вытворцам поліэтылену высокага ціску. Кіраўніцтвам прадпрыемства было прынята рашэнне iнвесціраваць каля $ 33 млн. у глыбокую мадэрнізацыю ўстаноўкі «Палімір-50» з мэтай павелічэння выпуску і зніжэння сабекошту гэтай прадукцыі. Прынцыповае адрозненне новага аддзялення кампрымiравання ў тым, што замест чатырох кампрэсараў, якія працуюць зараз, тую ж працу будуць выконваць два. Больш эфектыўнымі і эканамічнымі будуць рухавікі. Калі сёння пры максімальна магчымай магутнасці пары кампрэсараў расходуецца да 12 МВт у гадзіну, то новае абсталяванне, перапампоўваючы на 6 тон прадукту больш, будзе спажываць толькі 10 МВт у гадзiну.

Праектная дакументацыя на рэканструкцыю аддзялення кампрымiравання выканана па замове завода ААТ «Пластпалiмер» (г. Санкт-Пецярбург).

На здымку: прадстаўнік фірмы — вытворца абсталявання Валянцін ДАМБРОЎСКІ і слесары Томаш ЛАГОДКА і Алег БОЛАК ля новага кампрэсара.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter