Клiча сэрца ў вандроўкi

Пяць гадоў споўнiлася Нясвiжскаму раённаму турыстычнаму клубу "Вандроўнiк", якi ўзначальвае Генадзь Аксёнiк.
Ён аб`ядноўвае каля сотнi аматараў паходаў, людзей нераўнадушных i мужных. Члены клуба актыўна ўдзельнiчаюць у раённых, абласных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах, дзе займаюць прызавыя месцы. Пабывалi на радзiме Янкi Купалы, на Мiнскiм моры, рэках Вiлiя, Iслач, Нёман, Шчара, у Мiкалаеўшчыне -- на радзiме Якуба Коласа, паўдзельнiчалi ў велапаходзе па маршруту Нясвiж--Мiр--Карэлiчы--Навагрудак--Дзятлава--Слонiм--Баранавiчы--Нясвiж.
Самыя актыўныя вандроўнiкi Аляксандр Язвiнскi, Таiсiя Аксёнiк, Аляксандр Мiкiтовiч, Пётр Кур`ян, Казiмiр Азаронак, Iгар Богуш не ўяўляюць свайго жыцця без паходаў, цяжкiх i доўгiх. Пазнаюць таямнiцы свайго сiнявокага краю, загартоўваюць арганiзм, вучацца пераадольваць экстрэмальныя сiтуацыi i прыродныя катаклiзмы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter