На «Анимаевке» покажут мультфильмы из нескольких десятков стран

Кiно для ўсiх

Парад мультфiльмаў з усяго свету чакае гасцей i жыхароў Магiлёва з 24 па 27 кастрычнiка. У гэтыя днi тут пройдзе ХХII Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў «Анiмаёўка». У асноўным конкурсе арганiзатары плануюць паказаць 62 фiльмы з 29 краiн. А ўсяго на фестываль заяўлена 353 работы з 49 краiн.


— Такая шырокая геаграфiя конкурсу не можа не радаваць, — гаворыць старшыня камiсii, заслужаны дзеяч мастацтваў, рэжысёр нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм» Iгар Волчак. Дарэчы, менавiта яму належыць iдэя фестывалю.

Тэматыка заяўленых мультфiльмаў самая разнастайная — ад узаемаадносiн бацькоў i дзяцей, праблем распаўсюджвання СНIДу да казак, якiя вучаць нас дабру на прыкладзе гiсторый пра жыццё жывёл. Акрамя конкурсных i пазаконкурсных кiнапаказаў, для гледачоў будуць арганiзаваны творчыя сустрэчы са стваральнiкамi анiмацыйных фiльмаў, майстар-класы, выставы дзiцячай творчасцi.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter