Кінахроніка

Наваселле па старым адрасе

Зусім хутка Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” пачне працаваць на поўную моц пасля рэканструкцыі. Але ж, нягледзячы на маштабныя будаўнічыя работы, па меры магчымасцей здымкі працягваліся і ў “баявых умовах”, у прыватнасці, у павільёне корпуса кінастудыі, здадзеным у 2014 годзе. Тут, да прыкладу, зараз будуюцца дэкарацыі для расійскай карціны “Цудадзейная” і працягнуцца здымкі трэцяга сезона пра Мухтара.

На здымках фільма “Тум-Пабі-Дум”.

Акрамя таго, на “Беларусьфільме” здымаецца беларуска-расійская стужка “Жыццё пасля жыцця”, ідзе мантажна-таніровачны перыяд карціны “Чорны сабака”, завяршаецца праца над фільмам у сямейным жанры “Тум-Пабі-Дум”. А ў верасні пачаліся здымкі мастацкай стужкі “Не гульня”. Як паведаміў генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Ігар Поршнеў, нашы кінематаграфісты плануюць штогод працаваць над 6—8 кар-цінамі. Усяго на студыі будзе пяць здымачных павільёнаў.

ЮбІлейная “Анімаёўка”

На “Лістападзе” ў Мінску конкурсныя паказы пачнуцца толькі заўтра, а ў Магілёве гледачы ўжо жывуць прыемнымі ўспамінамі пра Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2017”. Ён праходзіў з 26 па 29 кастрычніка і быў юбілейны — дваццаты.

Кадр з трэйлера “Няньчыны казкі”.

Насычанасці праграмы “Анімаёўкі” могуць пазайздросціць самыя прэстыжныя кінафорумы: за чатыры дні было паказана 240 фільмаў з 46 краін! Пры гэтым у конкурсныя праграмы ўвайшлі 111 работ з 28 краін.

Зразумела, вызначыць пераможцаў журы было нялёгка. У намінацыі “Лепшы анімацыйны фільм фестывалю” Гран-пры прысудзілі стужцы “О, мама!” (рэжысёр Паўліна Зіялкоўска, студыя FUMI Studio, Польшча). Прыз “Вялікі хрустальны аловак” і спецыяльны дыплом журы вырашыла ўручаць пераможцам у розных намінацыях: “Лепшы беларускі анімацыйны фільм”

(“І месяц спыніўся”), “Лепшы анімацыйны фільм для дзяцей” (“Посах”, Расія), “Лепшае гукавое рашэнне” (“Дзе мой месяц?”, Рэспубліка Карэя), “Лепшы сцэнарый” (“Святочны вецер”, Швейцарыя), “Лепшае выяўленчае рашэнне” (“Звар’яцелая. Гісторыя кахання”, Украіна) і іншых.

У намінацыі “Майстру анімацыі” адзначаны беларускі графік і мастак-аніматар Дзмітрый Сурыновіч. Заахвочвальны дыплом фестывалю за яркі мастацкі талент уручылі рэжысёру Алене Пяткевіч за стужку “Няньчыны казкі” (“Беларусьфільм”). Прыз “Малы хрустальны аловак” атрымалі пераможцы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці ў васьмі намінацыях.

На фестывалі прайшлі паказы фільмаў для дзяцей і дарослых. Магіляўчане прынялі ўдзел у майстар-класах, творчых сустрэчах. У Магілёве, Горках і Быхаве з музычнай праграмай вы-ступілі аўтары і кампазітары песень да мультфільмаў і мультсерыялаў.

kuklov@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter