Хвастаты «начальнік»

Кіраваць Віцебскім заапаркам дырэктару дапамагае вавёрка

Цяпер кіраваць Віцебскім заапаркам дырэктару дапамагае вавёрка.

Гадавалы Рыжык жыве ў кабінеце Ірыны Арловай ужо тыдзень.

— Яго нам прынеслі наведвальнікі, — расказвае Ірына Міхайлаўна. — Звярка яны ўзялі дадому як хатнюю жывёлу, але, бачна, не справіліся з яго выхаваннем і аддалі ў заапарк.

Пасля гарадской кватэры адразу ж зімаваць у вулічным вальеры Рыжык бы не змог. Вось і выдзелілі яму месца ў дырэктарскім кабінеце, дзе, дарэчы, ён хутка асвоіўся: днём бегае па памяшканнi, а ноччу спіць у клетцы, якую спецыяльна для яго тут паставілі.

— Больш за ўсё ён любіць гуляць з ручкай і піць гарбату, асабліва малінавую, — працягвае суразмоўца.

Дарэчы, жыць у кабінеце дырэктара Рыжык будзе да вясны. Калі пацяплее, яго перавядуць у вальер да іншых вавёрак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter