Как рачительно распорядиться государственной собственностью

Хто за Што ў адказе?

Аб удасканаленнi сiстэмы кiравання дзяржуласнасцю
Такое адчуванне, што кожны год мы ходзiм па крузе. Прадаўжаецца прыкладна адно i тое ж: Урад, незадаволены тэмпамi развiцця эканомiкi, па-пракае ў недастатковай актыўнасцi рэгiёны i сталiцу. Маўляў, валавы рэгiянальны прадукт, за якi адказваюць аблвыканкамы i Мiнгар-выканкам i ад якога ў канчатковым вынiку залежыць ВУП краiны, расце занадта малымi тэмпамi. А ў губернатараў пры гэтым рычагоў для кiравання сiтуацыяй не так многа. Бо ключавыя прадпрыемствы ў нас наўпрост падпарадкоўваюцца галiновым мiнiстэрствам i ведамствам i толькi выконваюць патрабаваннi «матчыных» структур. Мясцовая ўлада калi i мае права штосьцi iм дыктаваць, то iмкнуцца выканаць гэтыя просьбы можна далёка не ў першую чаргу. i як тут рэгiёнам кiраваць эканомiкай?

Аб удасканаленнi сiстэмы кiравання дзяржуласнасцю


На мiнулым тыднi Прэм’ер-мiнiстр Мiхаiл Мяснiковiч на Прэзiдыуме Савета Мiнiстраў крытыкаваў кiраўнiкоў. Сутнасць такая: вынiкi працы эканомiкi маглi б быць «значна лепш, калi б не безынiцыятыўнасць на месцах». «Усе ўмовы для нармальнай працы Урадам ужо створаны, аднак замест таго, каб прырастаць, эканомiка толькi пагаршаецца: нездавальняючая праца кадраў адбiваецца на знiжэннi ВУП, недаатрымлiвае краiна i ад экспарту», — выказаў неспакой кiраўнiк Урада. 


Пасыл Прэм’ер-мiнiстра цяжка не зразумець. Сярод кiраўнiкоў iнiцыятыўных людзей у нас, сапраўды, раз-два i  ўсё. Многiя аддаюць перавагу чакаць загаду зверху, а не дзейнiчаць самастойна. А для экспарцёраў часы надыходзяць няпростыя. У сувязi з праблемамi ў асноўных нашых эканамiчных партнёраў прадажы беларускiх прадпрыемстваў на знешнiя рынкi сталi скарачацца. 


«Мяркуйце самi: удзельная вага экспарту ў Украiну ад усяго экспарту Мiнска яшчэ нядаўна складала 23%, — тлумачыць намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Жанна Бiрыч. — Зараз прадажы многiх нашых тавараў, у асаблiвасцi прадукцыi машынабудавання, практычна спынiлiся. Складанасцi канстатуем у МАЗа,  МТЗ. Нават у прадпрыемства «Керамiн», якое заўсёды без асаблiвых праблем прадавала сваю прадукцыю ва Украiну». 


Згодна са статыстыкай, экспарт тавараў сталiчных прадпрыемстваў за першыя дзевяць месяцаў года дасягнуў $ 1,18 млрд. Пры заданнi 114,2—114,6% тэмпы склалi ўсяго 95,8%. Падзенне эканамiсты фiксуюць па многiх пазiцыях: транспарт, маторнае абсталяванне, тэлевiзары i пральныя машыны. Аказваецца, нават некаторыя прадукты харчавання, здавалася б, канёк беларускага знешняга гандлю, i тыя прадаюцца не так добра. Адмоўны ўплыў на фармiраванне ВРП Мiнска аказвае апрацоўчая прамысловасць. Па лiнii Мiнпрама знiжаюць экспартную актыўнасць МАЗ, МТЗ, Мiнскi падшыпнiкавы завод, вытворца электронiкi i бытавой тэхнiкi «Гарызонт», Мiнскi маторны завод, Мiнскi механiчны завод iмя С.i. Вавiлава, ААТ «Амкадор» i iншыя прадпрыемствы. У канцэрне «Белдзяржхарчпрам» пэўныя праблемы ёсць у Мiнскага завода пенiстых вiнаў i ААТ «Мiнск Крышталь», у «Беллегпраме» — у СП ЗАТ «Мiлавiца». 


Па словах Жанны Бiрыч, нягледзячы на зробленыя захады па дыверсiфiкацыi экспарту, на Расiйскую Федэрацыю i Украiну прыпадае 76% экспарту мiнскiх прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасцi i без ведамаснай падпарадкаванасцi, падзенне па якiх у параўнаннi з мiнулым годам адбылося на $ 45 млн. Да выканання задання сталiца недабрала $ 186 млн. Па нашых мерках, у цэлым вялiкая сума. 


Прадпрыемствы, якiя ў свой час не паклапацiлiся пра дыверсiфiка-цыю рынкаў збыту, могуць апынуцца ў вельмi нязручным стане. Разлiчваць на пастаяннага нашага партнёра — Расiю — не даводзiцца. Па-першае, гэтая краiна цяпер адчувае пэўны дыскамфорт, выклiканы супрацьстаяннем з Еўрасаюзам, i банальна стрымлiвае апетыты, адкладваючы буйныя пакупкi на потым. А па-другое, многiя беларускiя кампанii адзначаюць узмацненне канкурэнцыi пасля ўступлення Расii ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю (ВТО).  У сувязi са знiжэннем мытных тарыфаў цэны на еўрапейскiя i беларускiя тавары паступова выраўноўваюцца, i прадпрыемствы пачынаюць жорстка канкурыраваць з вытворцамi з усяго свету. Такiх жорсткiх маркетынгавых сутычак у нашых вытворцаў нiколi не было. Вiдавочна адно: надыходзiць момант iсцiны, пра якi гаварылася не адзiн год — без дыверсiфiкацыi экспарту нас будзе лiхаманiць пры найменшых зменах кан’юнктуры на суседнiм рынку. Аднак многiя кiраўнiкi не разумеюць гэтага i не жадаюць шукаць iншыя дарогi, акрамя як у Расію. У Урадзе лiчаць, што знiжэнне аб’ёмаў экспарту ў тым лiку i вынiк нiзкай ды-сцыплiны кiраўнiкоў. Бо для таго, каб быць паспяховымi, дзве трэцi сваёй прадукцыi вытворцы павiнны адпраўляць на экспарт, а не спрабаваць бяздумна раскiдваць яе на ўнутраным рынку. Крыўдна, што праблемы экспарцёраў кладуцца цяжкiм цяжарам i на мясцовыя ўлады. Пры гэтым прадпрыемствы адносяцца да абласных i раённых выканкамаў больш па тэрытарыяльным прынцыпе. Вядома, яны плацяць падаткi, але прамысловую палiтыку выпрацоўваюць для iх профiльныя мiнiстэрствы i ведамствы. У Мiнску, напрыклад, удзельная вага арганiзацый прамысловасцi без ведамаснай падпарадкаванасцi ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасцi горада складае 16,1%.


Год таму Мiнiстэрства эканомiкi прапанавала прыняць так званую канцэпцыю галiновай палiтыкi, сутнасць якой зводзiцца да таго, каб пазбавiцца ад ведамаснай падпарадкаванасцi, выключыць лабiраванне ведамасных iнтарэсаў i стварыць роўныя ўмовы для ўсiх прадпрыемстваў усiх формаў уласнасцi. «У рэспублiканскiх органах дзяржкiравання не павiнна быць падпарадкаваных прадпрыемстваў, а кiраваць акцыямi павiнен адзiн орган у краiне — iнстытут прафесiйных назiральнiкаў. Гэта дазволiць мiнiстэрствам зася-родзiцца на пошуку новых тэхналогiй, а не на аператыўным кiраваннi. А таксама створыць рэальна роўныя ўмовы для дзяржаўных i прыватных прадпрыемстваў», — сцiсла абмаляваў iнiцыятыву мiнiстр эканомiкi Мiкалай Снапкоў. 


Зрэшты, у Мiнэканомiкi  жадаюць выступiць i з другой iнiцыятывай — канцэпцыяй рэгiянальнай палiтыкi. Кажуць, хутка яе вынесуць на абмеркаванне ва Урад. Пасля з’яўлення ў краiне адзiнага рэгулюючага органа трэба пастарацца пазбавiць рэгiёны ад дублiруючых функцый кантролю за эканомікай прадпрыемства.


ДАРЭЧЫ


Аб удасканаленнi сiстэмы кiравання дзяржуласнасцю вясной гэтага года ў Пасланнi да беларускага народу i Нацыянальнага сходу казаў i Прэзідэнт: «У нас Урад схiлiўся над дзяржпрадпрыемствамi i ў ручным рэжыме выконвае функцыi назiральных саветаў i праўленняў. У вынiку дзяржпрадпрыемствы развучылiся працаваць самастойна, жывуць чаканнем указанняў i падтрымкi. Мiнiстэрства, па сутнасцi, кiруюць не галiной, а асобнымi прадпрыемствамi галiны, якiя належаць дзяржаве. Пры гэтым у рамках той жа галiны дзейнiчаюць i прыватнiкi, прычым часцяком даволi важкiя i эфектыўныя. А што атрымлiваецца на самай справе? З аднаго боку, мiнiстэрства павiнна ў роўнай ступенi клапацiцца аб развiццi ўсiх суб’ектаў, а яно ў першую чаргу заклапочаны толькi сваiмi прадпрыемствамi».

Аляксандр БЯНЬКО

benko@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter