Хто з грушы ўпаў?

Груша ў свядомасці славян стала сімвалам страсці, зямным вобразам першай жанчыны, якая была выгнана з раю.

Груша ў свядомасці славян стала сімвалам страсці, зямным вобразам першай жанчыны, якая была выгнана з раю.

Залатым правілам для гаспадара было абавязкова пасадзіць у сваім садзе грушу, а то і не адну.

  • Нашы продкі менавіта грушу надзялялі жыватворнай энергіяй: кветкі, лісце, плады і галінкі выкарыстоўваліся народнымі лекарамі, каб надаць чалавеку ці жывёле жыццёвыя сілы.
  • Даволі часта грушу, яе плады выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, скіраваных на нараджэнне дзіцяці. Так, каб зацяжарыць, жанчыне раілі з’есці грушу, якая больш за астатнія правісела на дрэве. Для ўмацавання сіл грушавы напой давалі піць парадзісе.
  • Пры першым рытуальным купанні, каб жыццё дзіцяці было салодкім, галінкі ці лісце грушы клалі ў ваду.
  • Калі дзіця аднімалі ад грудзей, яго неслі пад грушу і на некаторы час пакідалі там. На Палессі пра народжанае дзіця казалі: “упаў з грушы” ці так: “баба з грушы прынесла”.
  • У Брэсцкім ці Гомельскім Палессі ў сярэдзіну вясельнага каравая абавязкова ўтыкалі дзве абкручаныя цестам і запечаныя галінкі грушы. Іх звалі “шышачкі”. Адна з іх мела выгляд літары “У” (“двайчатка”) і была сімвалам нявесты. Другая мела трайное разгалінаванне (“трайчатка”) і была сімвалам жаніха.
  • Груша таксама, як і яблыня, была надзелена сакральнасцю ў адносінах да яе: ссекчы грушу лічылася вялікім грахом.
  • Калі плады на маладым дрэўцы паспелі, сталыя людзі раілі першую грушу ці яблык аддаць самаму малодшаму ў сям’і. У такім выпадку дрэва будзе радзіць доўгія гады.
    Народныя лекары раілі ўжываць грушы тым, хто пакутуе ад захворванняў кішэчніка, лішняй вагі, пры сэрцабіцці, дыябеце; у той жа час раілі не есці грушу на пусты страўнік і не запіваць яе халоднай вадой.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter