Хто на крылах вясну нясе.

У структуры беларускага народнага календара птушкам належыць важны гарманізуючы пачатак: яны сваім прылётам маркіруюць этапы веснавога абуджэння і разгортвання складанага і шматэтапнага цыкла земляробчых работ. Заціханне птушынага спеву і адлёт іх у вырай было знакам згортвання свету, заканчэння цёплага летняга перыяду і падрыхтоўкі зямлі да чарговага этапа зімовага спачыну.

Паэтапнае разгортванне прасторы наваколля ў птушыным кодзе фіксавалася наступным чынам. Веснавое сонца і адпаведна першыя прыкметы пацяплення атаясамліваліся з жаваранкамі. “Пасля жаваранкаў паяўляюцца пліскі, затым на 10—12-м тыдні ад Каляд прылятаюць вадзяныя птушкі, дзікія качкі і гусі... Потым прылятаюць  буслы, жураўлі, кулікі, зяблікі, дразды і іншыя, пасля 15 тыдняў ад Каляд. Пазней — перапёлкі, драчы, жоўны і інш”. Лічылася, што менавіта кулік прыносіў з-за мора пацяпленне, а таксама ключы, якімі адкрывалася вада, замкнёная на зіму лёдам. Ён ускрываў рэкі і “нараджаў” вясёлыя ручаі.
Аб тым, што прыйшла паўнапраўная вясна-ўладарка, абвяшчалі ластаўкі. Яны пачыналі рабіць гнёзды пад дахамі (пад “каньком”) хат і тым самым прыносілі чалавеку (сям’і) прыемную навіну — хата ў гэтым годзе будзе поўніцца шчасцем і дабрабытам. Сапраўднай вясной лічылі той дзень, калі ўпершыню, кукавала зязюля. Па назіраннях нашых продкаў, часцей за ўсё гэта было на Юр’я (на 17-м тыдні ад Каляд).
Завяршаў шматгалосы птушыны клін салавей. Яго прылёт адпавядаў пераходу вясны ў лета. А ўжо са Спаса птушкі пачыналі збірацца ў вырай. Распачынаўся зваротны адлік часу, які таксама парадкаваўся паэтапным развітаннем то адной, то другой птушынай сям’і.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter