Храм вяртаецца праз 700 гадоў. Новы сабор будзе пабудаваны на цэнтральнай плошчы горада ў візантыйскім стылі.

11 мая ў Тураве адбудзецца ганаровая закладка кафедральнага сабора ў гонар свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Удзел у ёй прыме і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
— Старажытны храм быў разбураны ў 13-м стагоддзі. На працягу прыкладна 700 гадоў уздымалася пытанне аб яго аднаўленні, прычым гэта ледзь не ўдалося напярэдадні Першай сусветнай вайны архіепіскапу Мітрафану, але з-за вайны грошы давялося накіраваць на будаўніцтва шпіталяў, — нагадвае загадчык канцылярыі Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Васіль Чарнякоў. — Чарговую спробу зрабіў уладыка Стэфаній, епіскап Тураўскі і Мазырскі. І вось у лістападзе мінулага года будаўніцтва сабора ў Тураве благаславіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Паводле слоў загадчыка канцылярыі, узвядзенне храма на старым месцы, Замкавай гары, немагчымае, бо яна з’яўляецца помнікам археалогіі, які кранаць забаронена. Новы сабор пабудуюць на цэнтральнай плошчы Турава (пад яго выдзелена каля паўгектара зямлі). Ён бу-дзе белы, высокі, у візантыйскім стылі.
— Сабор плануецца пабудаваць за 3—5 гадоў.
У перспектыве гэта будзе цэлы комплекс з нядзельнай школай і высокай звані-
цай, — паведамляе Васіль Чарнякоў.
— Са старажытных часоў Тураў з’яўляўся духоўным, культурным цэнтрам, на Тураўшчыне дзейнічала звыш 70 храмаў. Зараз жа ў нас ёсць толькі адна праваслаўная царква, якой больш за 200 год, таму будучы сабор мае вялікае значэнне для нашага горада, — перакананы старшыня Тураўскага гарвыканкама Ігар Міцюрыч.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter