Хоць вока выкалі…

Ці можна устанавіць тут хаця б «дзяжурныя» ліхтары?..

Гамяльчанка Кацярына Прахарэнка пяць гадоў таму купіла дом у вёсцы Дубраўка Добрушскага раёна. Цяпер жыве тут больш часу, чым у гарадской кватэры.

«Мясціны прыгожыя, паветра чыстае, ды і ёсць магчымасць вырасціць для сябе тут гародніну, — прызнаецца Кацярына Мітрафанаўна. — Час ад часу, аднак, наведваю абласны цэнтр. Праблема ж для мяне, іншых дачнікаў і мясцовых жыхароў, якія карыстаюцца чыгункай, заключаецца ў тым, што на прыпынку ў нашай Дубраўцы («Машок» называецца), другіх паўстанках па маршруце руху дызель-цягніка — Лук’янаўка—Грушаўка—Чырвоная Буда — у вячэрні і ранішні час (асабліва ў восеньскія і зімовыя дні) цёмна хоць вока выкалі. Ці можна неяк дапамагчы людзям: устанавіць тут хаця б «дзяжурныя» ліхтары?»

P.S. Спадзяёмся, што адказныя асобы, ад якіх залежыць вырашэнне гэтага пытання, адрэагуюць на публікацыю і паведамяць аб прынятых мерах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter