Хлеб у спісе культурных каштоўнасцей

Ці можна сёння пакаштаваць хлеб, які спажывалі нашы продкі? Старэйшыя жыхары памятаюць хіба толькі незабыўны яго аржаны пах

Аказваецца, можна. Для гэтага трэба толькі паехаць у вёску Дзеркаўшчына, што ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, да пенсіянеркі Сцепаніды Лупач. Жанчына якраз займаецца выпечкай аржанога (жытняга) хлеба па старадаўняй традыцыйнай тэхналогіі.

Гэтым зацікавіліся ў Міністэрстве культуры. І на днях аўтарытэтная камісія ўключыла распрацоўку, або, як па-навуковаму называюць, “элемент Сцепаніды Лупач”, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Такога ж права дабілася і работа Тэрэсы Струй з вёскі Мацюкова, якая праславілася прыгатаваннем традыцыйнай стравы «Масляны баран».

Дапамог жанчынам выйсці «на арбіту вядомасці» Глыбоцкі раённы метадычны цэнтр і асабліва яго работнік Наталія Нікіфаровіч.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter