Хавайся ў бульбу

У Гродне пройдзе мотафестываль «Хавайся ў бульбу-2013»

Міжнародны мотафестываль «Хавайся ў бульбу-2013» пройдзе ў Гродне ў дзявяты раз 26—27 красавіка.

Мерапрыемства, якое традыцыйна становіцца своеасаблівым адкрыццём мотасезона, як і ў мінулым годзе, пройдзе на тэрыторыі турбазы «Хімік» ААТ «Гродна Азот» на беразе возера Белае. Штогод на гэты фестываль збіраюцца прадстаўнікі байк-клубаў і рок-музыканты з розных краін. Разбіваецца гарадок, усталёўваюцца гандлёвыя палаткі, атракцыёны, арганізуюцца гандаль памятнай атрыбутыкай і рух аўтобуса да месца падзеі з абласнога цэнтра.

Чакаецца, што ў гэтым годзе на гродзенскі фестываль прыбудуць байкеры з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Латвіі, Германіі. У праграме злёту — выступленні беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх рок-гуртоў і выканаўцаў, бодзі-арт, конкурсы, забавы, а таксама выезд удзельнікаў на мотапарад ў Гродна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter