Казкі для дзяцей і дарослых.

Караткевіч, В.Г. Жыве на свеце шчасце: казкі для дзяцей і дарослых/ Вольга Караткевіч. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 140 с.: іл.

Караткевіч, В.Г. Жыве на свеце шчасце: казкі для дзяцей і дарослых/ Вольга Караткевіч. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 140 с.: іл.

Сярод літаратараў, якія дэкларуюць свой пісьменніцкі клопат у асноўным як напісанне казак, — папаўненне. Вольга Караткевіч, якая ўжо добра вядома па публікацыях у перыёдыцы, калектыўных зборніках, выдала асобную кнігу “Жыве на свеце шчасце: казкі для дарослых і для дзяцей”. І падзагаловак, і сама назва настройваюць чытача на аптымістычны лад. Пісьменніца, сабраўшы ў адну скарбонку самыя розныя сюжэты, сцвярджае ідэалы дабрыні і ласкі, пяшчоты і замілавання навакольным светам. Цеплыня, якая вее ад кнігі, паверце, надоўга застанецца ў вашых душах і сэрцах. Пачынаючы размову з чытачом, Вольга Караткевіч задаецца пытаннем: “Адкуль з’явіліся на свеце казкі?..” І тут жа дае адказ: “З дзяцінства... З цёплага маленькага ганка, на якім сядзела побач з матуляй і глядзела на неба... З вандровак па лесе, дзе, здаецца, кожная сцяблінка, кветачка хоча паразмаўляць з табой... Адчуванне, што ўсё вакол жывое, адтуль, з дзяцінства...”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter