Кажа “дзякуй” кніжны храм

Акцыя “Дапамажы школьнай бібліятэцы” распачата на Гомельшчыне. Актуальнасць грамадскага руху па зборы і перадачы кніг бібліятэкам устаноў адукацыі тлумачыцца вострай патрэбнасцю фондаў большасці з іх у неабходнай мастацкай, навуковай і вучэбнай літаратуры. Разам з тым праграмныя мастацкія творы за апошнія два гады ў школьныя бібліятэкі (а іх на Гомельшчыне налічваецца 668) амаль не паступалі, а ў некаторых з прыватных гэта літаратура доўгі час не выкарыстоўваецца. Вопыт правядзення падобных акцый у вобласці не новы. Так, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сяліцкі крыху раней падараваў абласной бібліятэцы больш як 300 экзэмпляраў кніг, што знаходзіліся ва ўласным карыстанні, 100 кніг склаў дар Славянскай бібліятэцы пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Мікалая Вайцянкова. Актыўна адгукаліся на заклік дапамагчы бібліятэкам епіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, прафесар ГДУ імя Ф.Скарыны Уладзімір Коваль і іншыя жыхары Гомельшчыны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter