Казахстанскі тыдзень у Верхнядзвінску

Цэлы тыдзень знаёмілася з Верхнядзвінскім раёнам дэлегацыя казахстанскага Капшагая
ЦЭЛЫ тыдзень знаёмілася з Верхнядзвінскім раёнам дэлегацыя казахстанскага Капшагая на чале з намеснікам акіма Ахтаберды Калкабаевым. Госці наведалі малочна-таварную ферму сельгаспрадпрыемства “Вужыца-Агра”, дзе працуюць робаты, масласырзавод і завод “Інвет”, а таксама гісторыка-краязнаўчы музей, дзе ім расказалі пра вызваленне Верхнядзвінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падчас якога загінулі 35 казахаў. 


ХВАЛЮЮЧЫМ і памятным для гасцей стаў удзел у раённым свяце работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчага комплексу. Яны шчыра парадаваліся поспехам пабрацімаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі: упершыню намалочана 105 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 47,6 цэнтнера з гектара. За 10 месяцаў атрымана 50 тысяч тон малака і 5,5 тысячы тон мяса.

Ганаровы грамадзянін Капшагая, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Казахстана Амангельды Беспаеў падзякаваў беларусам за вялікі ўклад у асваенне цаліны, развіццё казахскіх сёл і гарадоў і паднёс заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Беларусі Івану Грынько нацыянальную казахскую вопратку. Апошні ў сваю чаргу падарыў калегу кашулю з беларускім арнаментам.

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Верхнядзвінскім раёнам і горадам Капшагаем. Казахстанскіх сяброў асаб- ліва зацікавіла новая прадукцыя ААТ “Інвет” — дрэнажныя поліэтыленавыя трубы, бо амаль палова капшагайскай зямлі ара- шальная. Гатовы набываць яны і цудоўныя па якасці верхнядзвінскя сы- ры, іншую прадукцыю. Намечана абменьвацца дэлегацыямі і ў сферы культуры.

Уладзімір САУЛІЧ, “СГ”

saulich@bk.ru

Фота Валерыя САЛАЎЁВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter