Касьян, уладар вятроў

У праваслаўным календары ў гэты дзень узгадваецца святы Касьян. На Беларусі распавядалі пра Касьяна так:

* “Рана, чуць свет на зорачку, сышлі з неба на зямлю святы Касьян і Мікола-чудатворац. Ідуць яны сабе па дарозе і бачаць, што мужык завяз у гразі з возам дроў. Убачыў мужык святых угоднікаў, бух ім у ногі: “Святы  Касьян, угоднічак Божы, вызвалі! Свечку табе пастаўлю”. А Касьян кажа: “Ат, буду я радзі цябе сваю райскую адзежу мараці”. Пашкроб мужык патыліцу, бача, што з Касьянам рады няма, павярнуўся к Міколу-чудатворцу, а ён слыў мужыцкім заступнікам, і адзежа на ім была мужыцкая. “Мікалай, угоднічак Божы, заступнік ты наш, навышні, аслабані” — узмаліўся мужык. Паслухаў Мікола мужыка. Закасаў світку і палез у гразь і выцяг воз мужыцкі. Пахадзілі ўгоднікі яшчэ там колькі па зямлі, прыходзяць на неба. Убачыў іх Бог і пытае: “Ну што, Мікалай-угоднік і святы Касьян. Дзе былі, што бачылі, што чувалі?” Касьян кажа: “Былі мы, Госпадзі, на зямлі, бачылі, як мужык вёз на базар дровы да ў гразь угруз”. “І хто ж з вас дапамог мужыку?” — пытаецца Бог. Касьян адказаў, што пажалеў мараць сваю райскую адзежу, а адзежа Міколы была ўся запэцканая. Тады Бог сказаў: “Дзякаваць табе, святы Мікола людзі заўсёды будуць і святкаваць два разы ў год, а табе, святы Касьян, у чатыры гады раз...”
* У гэты дзень усе гаспадарчыя работы спыняліся. “Касьянава вока” лічылася такім небяспечным, што сяляне ўвогуле не выходзілі з хаты, “каб такім чынам перачакаць самы неспрыяльны час”.
* Лічылі, што высакосны год у сям’і пройдзе выдатна, калі 29 лютага сям’я (муж і жонка) правядуць разам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter