Каштоўны падарунак ад Майстра

Карцінная галерэя Бабруйскага мастацкага музея імя Георгія Паплаўскага адкрылася пад час святкавання 625-годдзя горадаГэтую падзею ў горадзе на Бярэзіне чакалі амаль сем гадоў: упершыню афіцыйна Георгій Георгіевіч заявіў аб намеры зрабіць каштоўны дар землякам 29 снежня 2006 года, на ўрачыстым адкрыцці сваёй юбілейнай выставы ў Бабруйску. І вось — вернісаж, урачыстае адкрыццё галерэі. Георгій Паплаўскі — народны мастак Беларусi, правадзейны член Нацыянальнай акадэмii навук Беларуci i Расiйcкай акадэмii мастацтваў, лаўрэат шэрагу прэстыжных айчынных, мiжнародных прэмiй i ўзнагарод. Шлях у мастацтва ён пачаў больш за паўстагоддзя таму. Стварыў выдатныя творы станкавай i кнiжнай графiкі, жывапiсу, акварэлi. Яны ўпрыгожваюць музейныя i прыватныя калекцыi ў Беларусi, шэрагу іншых краiн.
У мастака Георгія Паплаўскага адметны творчы почыркКарцінная галерэя Бабруйскага мастацкага музея імя Георгія Паплаўскага адкрылася пад час святкавання 625-годдзя горада
Гэтую падзею ў горадзе на Бярэзіне чакалі амаль сем гадоў: упершыню афіцыйна Георгій Георгіевіч заявіў аб намеры зрабіць каштоўны дар землякам 29 снежня 2006 года, на ўрачыстым адкрыцці сваёй юбілейнай выставы ў Бабруйску. І вось — вернісаж, урачыстае адкрыццё галерэі. Георгій Паплаўскі — народны мастак Беларусi, правадзейны член Нацыянальнай акадэмii навук Беларуci i Расiйcкай акадэмii мастацтваў, лаўрэат шэрагу прэстыжных айчынных, мiжнародных прэмiй i ўзнагарод. Шлях у мастацтва ён пачаў больш за паўстагоддзя таму. Стварыў выдатныя творы станкавай i кнiжнай графiкі, жывапiсу, акварэлi. Яны ўпрыгожваюць музейныя i прыватныя калекцыi ў Беларусi, шэрагу іншых краiн. Творчая спадчына гэтага мастака неабсяжная, але галоўнае, што вылучае Майстра, — ягоная глыбокая, непарыўная сувязь з важнымi, надзённымі праблемамi Бацькаўшчыны i свайго часу.
Сучаснікі з павагай ставяцца да Георгія Паплаўскага, яго творчасці. На першай экспазіцыі ў новай галерэі можна пабачыць каля дзясятка графічных работ мастака. Неўзабаве ад яго чакаюць шырокую экспазіцыю жывапісу, графікі і акварэляў. А стварыць у Бабруйску карцінную галерэю прапанавалі мясцовыя мастакі і кіраўніцтва мастацкага музея. Без падтрымкі гарадскіх уладаў, вядома ж, было не абысціся. “Залы пастаяннай экспазіцыі і фондасховішча адпавядаюць усім сучасным патрабаванням да захоўвання твораў мастацтва”, — адзначыў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў пад час урачыстага адкрыцця галерэі. І выказаў надзею, што ў бабруйскіх мастакоў ёсць дадатковы стымул, каб прымнажаць калекцыю гарадскога музея.
Дарэчы, з Бабруйскам звязаны імёны многіх мастакоў, чыя творчасць таксама стала культурным здабыткам усёй Беларусі: Людвіг Асецкі, Альгерд Малішэўскі, Леанід Марчанка… Так, у горадзе уважліва ставяцца да развіцця мастацтва. Свой фонд Бабруйскі мастацкі музей пачаў фарміраваць з 2004 года. Цяпер у ім у асноўным жывапіс і кераміка: творы Валерыя Назарава, мастака-пастаноўшчыка кінафільма “Анастасія Слуцкая”, расійскага жывапісца Мікалая Давыдава, беларускага жывапісца Паўла Масленікава, удзельнікаў міжнародных пленэраў па кераміцы “Art-Жыжаль”. Сённяшняя экспазіцыя галерэі пабудавана менавіта на працах бабруйскіх мастакоў: Эдуарда Белагурава, Леаніда Марчанкі, Максіма Калтыгіна, Юрыя Нікіфарава, Уладзіміра Рубцова, Уладзіміра Дамарада і іншых. А гэта толькі пачатак”, — упэўнена дырэктар музея Святлана Прывалава, якая, дарэчы, кіруе ім больш за 20 гадоў.
Варта адзначыць, што будынак галерэі знаходзіцца ў самым цэнтры горада, ён уражвае сваімі памерамі, знешнім выглядам. Няма сумневу, што з часам галерэя стане візітнай карткай горада, цэнтрам мастацкай культуры Бабруйска.
Сёлета на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску” былі ўшанаваны лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады. Адным з іх стаў беларускі мастак Георгій Паплаўскі.

Пятро Лодкін

На здымку: У мастака Георгія Паплаўскага адметны творчы почырк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter