Карысныя канікулы

На міжрэгіянальны маладзёжны форум “Сяброўства без межаў” завіталі госці з Рыжскай беларускай школы
На міжрэгіянальны маладзёжны форум “Сяброўства без межаў” завіталі госці з Рыжскай беларускай школы

Форум пад час школьных канікулаў прайшоў у Гомельскай вобласці. Асноўнымі ўдзельнікамі яго былі навучэнцы і педагогі Рыжскай беларускай школы, устаноў адукацыі Гомельшчыны. Замежныя госці пабывалі ў Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Жлобіне. Ладзіліся круглыя сталы для абмену вопытам з педагогамі вобласці, вечары творчых стасункаў з навучэнцамі і выкладчыкамі 36-й гомельскай гімназіі імя Івана Мележа, Рэчыцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Былі конкурсна-гульнёвыя праграмы, майстар-класы ў Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Рыжане пабывалі і на спектаклі ў абласным Тэатры лялек.
Сустрэчы школьнікаў і настаўнікаў з Рыгі на Гомельшчыне — добрая магчымасць, каб наладжваць сяброўскія сувязі паміж навучэнцамі, педагогамі Беларусі і Латвіі. Важна, што іх паядноўвае найперш беларуская культура і мова.
Рыжская беларуская школа адкрылася ў 1994 годзе.

Таццяна Болгава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter