Спектакль Купаловского театра «Король Лир» можно посмотреть сегодня онлайн

Кароль Лiр запрашае

Сёння ўвечары адбудзецца трансляцыя спектакля Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы «Кароль Лiр». Прамы эфiр будзе даступны ў мабiльным дадатку вiдэасэрвiса VOKA цi на сайце voka.tv нават без аўтарызацыi. Як паведамляюць арганiзатары, шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасцi дазволiць кожнаму гледачу максiмальна паглыбiцца ў атмасферу тэатральнай залы i ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.


Трансляцыя «Караля Лiра» — падарунак Купалаўскага тэатра гледачам у межах яго 100-га сезона. Дарэчы, менавiта гэты спектакль стаў першай i галоўнай прэм'ерай юбiлейнага сезона тэатра. Да гэтай знакамiтай п'есы купалаўцы звярнулiся ўпершыню. Героi Шэкспiра загаварылi па-беларуску дзякуючы выбiтнаму перакладчыку i ў мiнулым рэдактару тэатра Юрыю Гаўруку. Сцэнаграфiю i касцюмы зрабiла маладая мастачка Кацярына Шымановiч — яе дэбютная работа «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» стала адным з галоўных тэатральных адкрыццяў мiнулага сезона. Музыку напiсаў кампазiтар Андрэй Зубрыч. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля выступiў Мiкалай Пiнiгiн. 

Згодна з сюжэтам, брытанскi кароль Лiр на схiле гадоў вырашае адысцi ад спраў i падзялiць дзяржаву памiж трыма дочкамi. Для вызначэння памераў iх частак ён просiць кожную выказаць яму сваю любоў. Дзве старэйшыя дачкi — Рэгана i Ганерылья — выкарыстоўваюць гэты шанс, а малодшая Кардэлiя не хоча лiслiвiць. Разгневаны бацька адмаўляецца ад яе i дзелiць каралеўства памiж першымi дзвюма. Аднак неўзабаве Лiр разумее, што паказныя пачуццi старэйшай i сярэдняй дачок скончылiся, як толькi ён аддаў iм сваё каралеўства. У рэшце рэшт Лiра выганяюць з яго ўласнага каралеўства.

Караля iграе народны артыст Вiктар Манаеў. Ролi дачок выконваюць Вiкторыя Чаўлытка (Ганерылья), Валянцiна Гарцуева (Рэгана) i Марта Голубева (Кардэлiя). Таксама ў спектаклi задзейнiчаны Дзмiтрый Есяневiч, Раман Падаляка, Iгар Сiгоў, Андрэй Градабоеў, Iван Кушнярук, Iван Трус, Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Аляксандр Паўлаў, Аляксандр Зелянко, Андрэй Кавальчук, Павел Астравух, Мiхаiл Свiта, Павел Паўлюць.

mila@sb.by

Фота прадастаўлена арганізатарамі праекта
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter