Кароўка мая...

Галоўнай жывёлінай у гаспадарцы нашых продкаў была карова.

Галоўнай жывёлінай у гаспадарцы нашых продкаў была карова.

З ёй звязвалі спадзяванні на дабрабыт сям’і. Карову паважна і ласкава называлі карміліцай, аб ёй клапаціліся і аберагалі ад усяго злога. Пакупка каровы была важнай падзеяй у гаспадароў, і ставіліся да гэтага вельмі адказна. Існавала павер’е: калі прададзеную скаціну шкадаваць, то яна не прыжывецца ў новых гаспадароў. Пакупнік заўсёды прасіў прадаць карову разам з вяроўкай, на якой яе прывялі на базар, “прапала кароўка, прападзі і вяроўка”. Але продаж вяроўкі мог дрэнна адбіцца на гаспадарцы прадаўца. Таму карову вялі на базар на спецыяльна купленай вяроўцы. Калі карову прыводзілі ў новы двор, гаспадыня сустракала яе хлебам з соллю і частавала першым адрэзаным акрайцам. Добрай прыкметай было, калі карову сустракала цяжарная жанчына. Існаваў таксама такі звычай: калі карову ўпершыню заводзілі ў двор, то аблівалі яе вадой, каб не сумавала па папярэдніх гаспадарах.

Абярэг каровы

“Кароўка мая, паганяю цябе. У чыстым полі крыніца, парасла шаўкова травіца. Табе, кароўка, шаўкову траву з’ядаці, крынічну ваду папіваці, а мне прынесці малачка поўныя бачка — і з ног, і з рог. Ты, мая кароўка, зубкамі адкусіся. Хвосцік твой, як мяцёлка, са злымі вачамі не сустракайся”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter