Кармы – пішам, жніво – у галаве

УВЕСЬ чэрвень ці не кожны дзень на Віцебшчыне ішлі дажджы. Гэта спрыяла росту траў. Закончыўшы іх першы ўкос, гаспадаркі прыступілі да другога.
УВЕСЬ чэрвень ці не кожны дзень на Віцебшчыне ішлі дажджы. Гэта спрыяла росту траў. Закончыўшы іх першы ўкос, гаспадаркі прыступілі да другога.

— З першага ўкосу мы нарыхтавалі 17,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, — паведаміў дырэктар КУП СГП «Гарадзец» Шаркаўшчынскага раёна Аляксандр Маркевіч. — Гэта даволі шмат, улічваючы, што будзе яшчэ і сілас з кукурузы. Але мы заўсёды рыхтуем кармы пра запас. Вось і зараз робім апераджальны падкос больш чым на ста гектарах выпасаў і рыхтуем сена. Звяно механізатараў штодзень прасуе па 50—60 тон выдатнага корму для жывёлы.

Гаспадарка рэштку лішніх кармоў вясной прадае і мае за гэта неблагі прыбытак. Сёлета, напрыклад, яна рэалізавала іх звыш двух тысяч тон.

У цэлым па раёне, згодна інфармацыі старшыні Шаркаўшчынскага райсельгасхарчу Дзмітрыя Ламакі, працягваецца нарыхтоўка кармоў на няўдобіцах і выпасах. Кожны дзень прыбаўляецца па дзве тысячы тон сенажу і 600 тон сена.

А праз тыдзень пачнецца галоўная сельскагаспадарчая кампанія года — жніво. На днях гаспадаркі трох раёнаў — Бешанковіцкага, Полацкага і Віцебскага — прыступілі да абмалоту азімай сурэпкі.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter