Каравай для сяброў

На свяце “Вішнёвага пірага”, якое ладзіцца ў Паволжы, паспрабавалі выпечку з беларускай мукіУжо шосты раз жыхары Тальяцінскай вобласці адзначалі свята “Вішнёвага пірага” ў сяле Шыраева, у маляўнічых рэпінскіх мясцінах. Прыгожы фэст прысвячаецца знакамітай бешчаўскай вішні, якую вывеў мясцовы садавод-аматар Аляксей Бешчаў у 50-я гады. Сорт смачнай ягады, як сцвярджаюць знаўцы, спецыяльна прыстасаваны да мясцовай глебы і расце пераважна ля падножжа Жыгулёўскіх гор.Што ж, вішні тыя і сапраўды варта паспрабаваць. І ўжо другі год запар гэта ўдаецца артыстам гурта “Купалінка”: кіраўніцтва горада Жыгулёўска і сяла Шыраева запрашае нас у канцэртную праграму свята.
Людміла Дзёміна (з караваем) і яе сяброўкі з гурта “Купалінка”На свяце “Вішнёвага пірага”, якое ладзіцца ў Паволжы, паспрабавалі выпечку з беларускай мукі
Ужо шосты раз жыхары Тальяцінскай вобласці адзначалі свята “Вішнёвага пірага” ў сяле Шыраева, у маляўнічых рэпінскіх мясцінах. Прыгожы фэст прысвячаецца знакамітай бешчаўскай вішні, якую вывеў мясцовы садавод-аматар Аляксей Бешчаў у 50-я гады. Сорт смачнай ягады, як сцвярджаюць знаўцы, спецыяльна прыстасаваны да мясцовай глебы і расце пераважна ля падножжа Жыгулёўскіх гор.
Што ж, вішні тыя і сапраўды варта паспрабаваць. І ўжо другі год запар гэта ўдаецца артыстам гурта “Купалінка”: кіраўніцтва горада Жыгулёўска і сяла Шыраева запрашае нас у канцэртную праграму свята. Збіраецца, дарэчы, вельмі шмат удзельнікаў і гасцей. Сёлета мы і спявалі, і знаёміліся з іншымі выканаўцамі, з дэлегацыямі з Францыі і Марока. Замежным гасцям паказвалі традыцыі рускага народа, было ім цікава і паслухаць, як спяваюць беларусы. Вядома ж, вялікае захапленне выклікалі на свяце пірагі з вішняй, выпечаныя мясцовымі жанчынамі. Гэта, дарэчы, майстэрства асаблівае, кожны пірог атрымліваецца — як твор мастацтва, аж есці шкада…
Ансамбль песні “Купалiнка”, створаны пры Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” горада Тальяці, — пакуль адзіны этнічны беларускі гурт на Волжскіх берагах. Мы парадавалі гаспадароў і гасцей народнымі песнямі. Многія з гледачоў танцавалі, спрабавалі нават нам падпяваць. Прыемна было бачыць вясёлыя, добрыя, шчырыя твары людзей. Мы расказалі на свяце, што нядаўна гасцявалі на Бацькаўшчыне, у Ваўкавыскім раёне, разам з дзіцячым гуртом “Зорачкі”. І што ў Беларусі сёлета цудоўны ўраджай збожжа на палетках. Мы прывезлі з сабой і беларускую муку — каб і такім чынам “прычасціцца” да гістарычнай Радзімы. А з часткі той мукі ўжо ў Тальяці спяклі каравай да свята. Ім частаваліся мы і нашы сябры, і ўсе казалі: нашы народы, людзі Беларусі і Расіі заўсёды былі, ёсць і будуць разам. А смачны каравай і добрая песня, вядома ж, спрыяюць гэтаму. Мы дзякавалі арганізатарам свята за запрашэнне і ў які ўжо раз пераконваліся, які гэта гонар — рабіць дабро, несці людзям радасць сваёй творчасцю.

Людміла Дзёміна, старшыня праўлення Беларускай нацыянальна¬культурнай аўтаноміі “Нёман”, мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні “Купалiнка”
На здымку:
Людміла Дзёміна (з караваем) і яе сяброўкі з гурта “Купалінка”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter